МІНСК, 27 кас - Sputnik. Пратэстоўцам у Беларусі не ўдалося змяніць уладу дзякуючы суладным дзеянням з боку дзяржаўных органаў, заявіў у ходзе сумеснай калегіі абаронных ведамстваў Саюзнай дзяржавы міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
"Няўдалая спроба арганізацыі "каляровай рэвалюцыі" змянілася вядзеннем гібрыднай вайны і беспрэцэдэнтнымі мерамі дыпламатычнага і палітыка-эканамічнага ціску", - сказаў беларускі міністр.
На яго думку, у Беларусі спрабавалі змяніць дзеючую ўладу "розныя дэструктыўныя сілы, якия падбухторвала кіраўніцтва шэрагу дзяржаў". У выніку яны не дасягнулі сваёй мэты "з-за зладжаных дзеянняў органаў дзяржаўнага кіравання і беларускага народа".
Віктар Хрэнін падзякаваў расійскаму боку за пазіцыю, якую кіраўніцтва РФ заняло ў гэтай сітуацыю і аказаную дапамогу.
Тэхналогіі рэвалюцый
У сваю чаргу міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу адзначыў, што "зусім нядаўна пры палітычнай і фінансавай падтрымцы Захаду была зроблена спроба змены ўлады ў Рэспубліцы Беларусь".
Паводле яго слоў, такім чынам зацікаўленыя бакі распачалі спробу "сарваць працэс інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, унесці раскол у расійска-беларускія адносіны".
Кіраўнік абароннага ведамства РФ рашуча асудзіў такія дзеянні і заявіў аб непрымальнасці ўмяшання трэціх краін ва ўнутраныя справы незалежных дзяржаў.
Шайгу выказаў меркаванне, што Злучаныя Штаты з дапамогай тэхналогіі "каляровых рэвалюцый" "мэтанакіравана нагнятаюць напружанасць, расхістваюць унутрыпалітычную сітуацыю ў шэрагу краін".
Пасля чаго дадаў, што падобныя крокі падрываюць міжнародныя прававыя асновы і грэбуюць інтарэсамі суверэнных дзяржаў.
"Рэспубліка Беларусь была і застаецца нашым бліжэйшым суседам, надзейным саюзнікам і стратэгічным партнёрам. Гэта асабліва важна ва ўмовах сусветнай нестабільнасці", - рэзюмаваў расійскі міністр.