МІНСК, 27 кас - Sputnik. Усеагульны масачны рэжым уведзены ў Расіі пастановай кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай.
Гігіенічныя маскі для абароны органаў дыхання загадана насіць у месцах масавага збору людзей, у грамадскім транспарце, таксі, на паркоўках і ў ліфтах.
Гэтай пастановай прадугледжаны шэраг іншых мер, у тым ліку забарона на працу забаўляльных устаноў і грамадскага харчавання ў перыяд з 11 вечара да 6-й раніцы, узмацненне рэжыму бягучай дэзінфекцыі ў месцах збору людзей (у гандлёвых аб'ектах, установах грамадскага харчавання, забаўляльных установах). А таксама ў грамадскім транспарце і таксі.
Асаблівая ўвага - людзям, якія трапляюць у групы рызыкі захворвання на каронавірусную інфекцыю, у першую чаргу гэта людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэй, а таксама тыя, у каго ёсць хранічныя захворванні. У дачыненні да іх павінны прымацца меры санітарна-эпідэміялагічнага характару, уключаючы абмежаванне на перамяшчэнне.
Яшчэ адзін пункт мер, што прымаюцца - забяспечыць узровень ахопу лабараторнымі даследаваннямі не менш за 150 даследаванняў на 100 тысяч чалавек (сярэднесутачна за 7 дзён).
Гэта пастанова Расспажыўнагляду афіцыйна ўступіць у сілу ў сераду, 28 кастрычніка.
Паводле апошніх звестак, у РФ праведзена больш 58,2 мільёна даследаванняў, зарэгiстравана 1 531 224 выпадкаў COVID-19, вылечыліся і выпісаныя са шпіталяў 1 146 906 чалавек.