Упершыню пасля тэракта ў метро ў Беларусі пачалі заводзіць справы за тэрарызм

"Кактэйль Молатава" трапіў у Беларусі пад экстрэмісцкі састаў злачынства каля пяці гадоў таму, адпаведны закон ініцыяваў КДБ.
Sputnik

МІНСК, 29 кас - Sputnik. Крымінальныя справы за злачынствы тэрарыстычнай накіраванасці ў Беларусі пачалі заводзіць упершыню пасля тэракта ў мінскім метро ў 2011 годзе. Генпракуратура заявіла, што шэраг спраў, узбуджаных за злоснае хуліганства пасля прэзідэнцкіх выбараў, будуць перакваліфікаваныя на справы тэрарыстычнай накіраванасці.

Вулічныя акцыі пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Па дадзеных сілавікоў, у кастрычніку пратэсты сталі прымаць "радыкальную скіраванасць": былі зафіксаваныя выпадкі падпалаў, нападаў на міліцыянераў, нападаў на будынкі міліцыі, пракуратуры.

Першая справа і кампетэнцыі КДБ

На днях была ўзбуджана першая крымінальная справа за тэрарызм. Гаворка ідзе аб падпале будынка Дзяржаўтаінспекцыі ў Мазыры. Як адзначыў начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак, крымінальную справу аб тым, што зламыснікі кінулі ў будынак ДАІ ў Мазыры кактэйль Молатава, цяпер будуць расследаваць следчыя УКДБ Гомельскай вобласці. Яна перакваліфікавана са злоснага хуліганства на больш сур'ёзны крымінальны артыкул, які прадугледжвае адказнасць за тэрарызм.

Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка МУС - ім стаў Іван Кубракоў

"Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 289 Крымінальнага кодэкса - акт тэрарызму. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя для далейшага расследавання ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці", - сказаў ён.

Усяго ад пачатку жніўня ў Беларусі ўжо ўзбуджаная больш за 650 крымінальных спраў у сувязі з праведзенымі ў краіне несанкцыянаванымі акцыямі пратэсту. Генпракуратура ўжо заявіла аб тым, што шэраг спраў, якія распачатыя за злоснае хуліганства, будуць перакваліфікаваныя ў справы тэрарыстычнай накіраванасці.

"Увесь той рух, які нам падаюць як мірны, ён даўно ўжо не мірны. Па сутнасці, ідзе вайна, якая прыняла вельмі радыкальныя формы. Па некаторых фактах вырашаецца пытанне кваліфікацыі дзеянняў як тэрарызм", - заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Пасля таго, як гэтыя справы будуць перакваліфікаваныя, іх перададуць са Следчага камітэта ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Згодна з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, расследаванне крымінальных спраў тэрарыстычнай накіраванасці адносіцца да кампетэнцыі КДБ.

Што кажа закон

Артыкул 289 "Акт тэрарызму" у Крымінальным кодэксе Беларусі з'явіўся на пачатку 2000 гадоў. Ён змяшчае тры часткі. Па першай адказнасць прадугледжана ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі, а па трэцяй - аж да выключнай меры пакарання.

Упершыню пасля тэракта ў метро ў Беларусі пачалі заводзіць справы за тэрарызм

Але ў артыкуле ўтрымліваецца заўвага. Калі асоба паведаміла ў праваахоўныя органы аб падрыхтоўцы тэракта, то яе могуць вызваліць ад крымінальнага пераследу.

Пра кактэйль Молатава

Каля пяці гадоў таму, адразу пасля вядомых падзей на ўсходзе Украіны, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі выступіў з ініцыятывай унесці змены і дапаўненні ў заканадаўства, якое тычыцца барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Кубракоў замест Караева: Лукашэнка аб выбары новага кіраўніка МУС

Выступаючы перад дэпутатамі ў Авальнай зале, кіраўнік КДБ Беларусі (на той момант гэта быў Валерый Вакульчык - Sputnik), заявіў, што "гэта абумоўлена бягучай дынамікай сітуацыі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, а таксама міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны".

Дэпутатам на разгляд былі прадстаўлены тры блокі, па якіх КДБ лічыў неабходным узмацніць або ўвесці крымінальную адказнасць. Па-першае, супрацьдзеянне дзейнасці экстрэмісцкіх фармаванняў, па-другое, прадухіленне ўдзелу беларускіх грамадзян ва ўзброеных канфліктах за мяжой; і па-трэцяе, недапушчэнне выкарыстання ў антыграмадскіх і злачынных мэтах т.зв. кактэйляў Молатава. Праз год прапановы КДБ сталі законам. Такім чынам, выкарыстанне кактэйляў Молатава стала не проста хуліганскай выхадкай, а крымінальна каральным дзеяннем з элементамі тэрарызму.