Самая доўгая вузкакалейка ў Беларусі - славутасць Жыткавіцкага торфабрыкетнага завода. Кожны дзень цеплавоз пераадольвае 20 кіламетраў шляху, пракладзенага праз лясы і балоты да пакладаў торфу, каб загрузіць карысны выкапень і даставіць на завод торфабрыкету.
Адпраўляецца цягнік ад сапраўднага вакзалу ў пасёлку Чырвонае роўна ў 07:45 - у клубах дыму ад лістоты, якую паляць яшчэ ў цемры, спяшаючыся навесці парадак у пасёлку, мясцовыя жыхары. "Блакітны вагончык", здольны змясціць у сабе 50 торфаздабытчыкаў, абсталяваны невялікі буржуйкай, і гэта надае асаблівы шарм і ўтульнасць.
Сама па сабе вузкакалейка простая ў збудаванні і эксплуатацыі і выкарыстоўваецца, як правіла, у прамысловых мэтах, таму ў вагончыку адчувальна трасе. Карэспандэнты Sputnik здзейснілі падарожжа туды і назад, каб паглядзець як працуе сапраўдная палеская вузкакалейка, якая дастаўляе торф.