Колькасць хворых на COVID-19 у Беларусі перавысіла 110 тысяч чалавек. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 12 лістапада, выяўлена 1098 новых выпадкаў захворвання - гэта новы антырэкорд.
Каб спыніць распаўсюджванне інфекцыі ўлады ўводзяць масачны рэжым. Ён ужо пачаў дзейнічаць у некалькіх рэгіёнах Беларусі, у сталіцы карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны абавязкова трэба з 12 лістапада. Цяпер насіць медыцынскія маскі трэба ва ўсіх без выключэння аб'ектах сталіцы, грамадскім транспарце і таксі.
Многія мінчане аб гэтай навіны не чулі. Хтосьці не баіцца віруса, а хтосьці чакае, калі аб мерах засцярогі іх папярэдзяць. Адны лічаць, што маску насіць не абавязкова, каб засцерагчы сябе і навакольных. Іншыя, ўпэўненыя, ахоўная маска - рассаднік мікробаў.
Глядзіце на відэа, што мінчане ведаюць пра масачны рэжым.