"Белавія" не будзе лётаць у Баку да 26 лістапада

У верасні з-за ваеннага становішча ў Азербайджане аэрапорт Гейдар Аліеў перавялі на абмежаваны рэжым працы, рэйсы з Мінска ў Баку часова прыпынілі.
Sputnik

МІНСК, 18 ліс - Sputnik. Нацыянальны авіяперавозчык "Белавія" падоўжыў прыпыненне палётаў у сталіцу Азербайджана, паведаміла прэс-служба авіякампаніі.

Як у Бразіліі рыхтуюць самалёты Embraer для "Белавія" - відэа

У верасні Азербайджан часова спыніў авіязносіны з Беларуссю з прычыны ваеннага становішча, уведзенага тады ў краіне. Аэрапорт Гейдар Аліеў у Баку перайшоў на абмежаваны рэжым працы.

У Грузію з Мінска па-ранейшаму можна паляцець толькі ў аэрапорт Тбілісі. Астатнія пункты краіны будуць зачыненыя для рэйсаў з Беларусі да 30 лістапада.

Падобная сітуацыя ідзе і з пералётамі ў Расію: адкрыты толькі адзін аэрапорт - "Дамадзедава". У астатнія пункты краіны-суседкі пералёты дазволяць не раней за 27 сакавіка 2021 года.

Прыпыненыя пералёты ў Рыгу, Талін і Ларнаку да 14 снежня. У Ашхабад, Будапешт і Алматы патрапіць можна будзе не раней за наступны год - палёты ў сталіцу Туркменіі адмененыя да 1 студзеня, у сталіцы Венгрыі і Казахстана - да 27 сакавіка.

У сувязі з нязручнасцямі нацыянальны авіяперавозчык прапануе вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або памяняць дату пералёту. Зрабіць гэта можна да 30 сакавіка наступнага года.