З двароў прапаноўвалася аб'яднацца з суседзямі і прыйсці да заяўленага часу да месца збору ўсяго раёна.
Зачыненымі апынуліся не толькі цэнтральныя станцыі метро, але і ў спальных раёнах "Каменная горка" і "Пятроўшчына". Абмежавалі і працу наземнага транспарту - аўтобусы ішлі без прыпынкаў на ўчастку праспекта Незалежнасці.
Карыстальнікі мабільнага інтэрнэту яшчэ раніцай пачалі скардзіцца на перабоі з сувяззю, а ў гадзіну дня ўсе тры аператары заявілі аб абмежаванні доступу да сеткі па патрабаванні дзяржорганаў.
З раніцы ў цэнтры сталіцы можна было ўбачыць ваенную тэхніку, вадамёт, транспарт для перавозкі асабовага саставу, аўтазакі, сістэмы агароджы.
Разам з тым, як паведамляюць СМІ і інтэрнэт рэсурсы, гукі, падобныя да выбухаў светлашумавыя гранат і стрэлы, былі чутныя ў раёнах Масюкоўшчына, Каменная Горка, на праспекце Газеты "Праўда" і ў іншых месцах Мінска. Таксама ў розных частках горада праходзілі затрыманні ўдзельнікаў пратэсту.