Калядны пост: да пуцяводнай Каляднай зоркі засталося 40 дзён

Народная прыкмета - не шкадуйце грошай на падарункі родным, блізкім і знаёмым падчас Каляднага посту.
Sputnik

МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Праваслаўныя вернікі 28 лістапада ўступяць у Калядны пост або Піліпаўку, які доўжыцца роўна 40 дзён і завершыцца 6 студзеня наступнага года.

Посцім смачна: гатуем мазёху, мілту і мурцоўку

У народзе гэты пост называюць Піліпаўка, таму што ён наступае заўсёды 28 лістапада, адразу ж пасля дня шанавання апостала Піліпа. 27 лістапада вернікі маліліся апосталу пры розных хваробах, але асабліва пры хваробах вачэй, а таксама ў смутку.

Пост перад Калядамі — гэта апошні шматдзённы пост у годзе. У іерархіі праваслаўных святаў Божае Нараджэнне займае другое месца пасля Вялікадня, яму папярэднічае 40-дзённы пост.

Там нагадалі, што праваслаўная царква выконвае 4 шматдзённыя пасты — Калядны, Вялікі перад Вялікаднем, Пятроў пост пасля Тройцы і Успенскі пост у жніўні. Акрамя гэтага ёсць у годзе тры аднадзённых. Таксама праваслаўныя павінны пасціцца ў сераду і пятніцу. У выніку — больш за 280 посных дзён у годзе.

Рыба дазваляецца

Па словах святароў, пост Каляднай Чатырохдзесятніцы не такі строгі, як пост перад Вялікаднём і ў суботу і ў нядзелю, аж да 2 студзеня можна есці рыбу.

Таксама можна есці рыбу ў вялікія святы — Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы (4 снежня), на Мікалая (19 снежня) на апосталаў Мацвея (29 лістапада) і Андрэя Першазванага (13 снежня), Аляксандра Неўскага (6 снежня).

Распавядаючы пра патрабаванні паста ў дачыненні да ежы, святары падкрэслілі, што "важней пасціцца не проста цялесна, але духоўна. У сувязі з гэтым святары нагадалі словы старцаў: "Ешце ўсё, адзін аднаго не ешце".

Для маленькіх дзетак, пажылых і хворых людзей, а таксама жанчын, якія чакаюць нараджэння дзяцей і якія кормяць, пост, як правіла, не такі строгі, як для астатніх вернікаў.

Святары нагадалі, што пяць узроўняў строгасці посту — ёсць поўнае ўстрыманне ад ежы; сухаядзенне; гарачая ежа без алею; гарачая ежа з маслам (раслінным); ужыванне рыбы.

Святы падчас паста

На час каляднага посту прыпадае сустрэча Новага года. Па словах святароў, у апошні дзень адыходзячага года ў праваслаўных храмах служаць Навагодні малебен. У апошні час у многіх прыходах з'явілася традыцыя служыць у навагоднюю ноч літургію — што дазваляе правесці свецкае свята радасна.

Посцім смачна: гатуем стравы з селядцом для навагодняга стала

У другі дзень новага года 2 студзеня заўсёды адзначаецца прадсвята Божага Нараджэння і на наступны дзень пачынаецца больш строгі пост — у суботу і нядзелю нельга есці рыбу.

На 6 студзеня прыходзіцца Калядная Куцця. На небе з'яўляецца Віфлеемская зорка — самая першая і яркая ў гэтую ноч. У храмах чытаюцца Царскія гадзіны, сказалі святары. Яны нагадалі, што служба Царскія гадзіны чытаецца тры разы на год — перад Калядамі, у Вялікую Пятніцу перад Вялікаднём і напярэдадні Святога Богаяўлення.

Акрамя гэтага, напярэдадні Нараджэння Хрыстова, якое заўсёды адзначаецца 7 студзеня па новым стылі, у праваслаўных храмах здзяйсняецца Усяночнае трыванне, якое паступова пераходзіць у раннюю літургію.

Народныя традыцыі і табу Пiлiпаўкi

Распавядаючы пра народныя традыцыя і павер'і на Піліпаўку, этнографы адзначылі: з-за таго, што светлавы дзень быў самым кароткім у годзе, людзі казалі: "На Пiлiпауку дзень да паўдня".

Лічылася, што па вечарах гаспадыня не павінна месці падлогу ў хаце.

У народзе заўважылі, калі на працягу Піліпаўкі хадзіць на кірмаш і рабіць шмат пакупак, то наступны год будзе багатым і шчаслівым, распавялі суразмоўцы Sputnik. Таксама нельга было шкадаваць грошай на падарункі сваім родным, блізкім і сябрам.

Калі ў першы тыдзень паста стаяць маразы, можна чакаць добры ўраджай хлеба.