https://bel.sputnik.by/20190330/mazekha-m-lta-murcouka-nashy-stravy-u-post-1027928335.html
Посцім смачна: гатуем мазёху, мілту і мурцоўку
Посцім смачна: гатуем мазёху, мілту і мурцоўку
Sputnik Беларусь
Працягваецца Вялікі пост, калі людзі павінны строга ўстрымлівацца ад скаромных прадуктаў і імкнуцца праз свае учынкі і думкі зрабіць асяроддзе лепшым. Этнограф... 30.03.2019, Sputnik Беларусь
2019-03-30T12:27+0300
2019-03-30T12:27+0300
2022-04-14T15:50+0300
спадчына
у беларусі
культура
беларусь
вялікі пост
беларуская кухня
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
калядны пост: каталікі і праваслаўныя рыхтуюцца да нараджэння хрыстова
посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты
кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102792/75/1027927572_0:301:3264:2146_1920x0_80_0_0_a5ffa776e075efb31ec899e2c18742f6.jpg
Абавязковы элемент Вялікага посту - споведзь. Як пісаў беларускі этнограф Дземідовіч у сваіх нарысах "Дробныя заўвагі з жыцця беларуса", надрукаваных у Віленскім весніку ў 1895 годзе, у першыя тыдні посту спавядаліся малодшыя члены сям'і. Падрыхтоўваючы да споведзі дзіця, маці давала яму наказ накшталт наступнага:Што ж тычыцца да гаспадара і гаспадыні, то яны стараліся пайсці да споведзі ў нядзелю ці ў свята, каб не прапаў рабочы дзень. Гэтым часам усе былі асабліва сур'ёзнымі і сканцэнтраванымі. Наогул споведзь у сялян адрознівалася шчырасцю і чыстасардэчнасцю, а ўтойванне грахоў ад свяшчэнніка лічылася смяротным грахом.Нашы стравы ў пост Практычна ўсе стравы, якія гатавалі ў вясновы перыяд, спрыялі паляпшэнню здароў'я чалавека, умацоўвалі імунітэт, абаранялі ад усялякіх інфекцый не горш за сучасныя медыкаменты. Пабочных эфектаў пры гэтым не назіралася. Толькі адна карысць. Усе стравы лёгка прыгатаваць, а інгрыдыенты купіць у крамах і аптэках.Мілта — старажытная страва беларускай кухні, якая нароўне з саладухай звычайна ўжывалася ў пост. Для атрымання мілты выкарыстоўвалі авёс. Спачатку яго парылі, а пасля хутка прасушвалі ў печы. Прасушаны авёс шляхам таўчэння яго ў ступе ачышчаўся ад шалупіння, пасля яго таўклі ў ступе, потым малолі — і ўсё гэта рабілася для таго, каб атрымаць талакно. Затым бралі невялікую колькасць такой мукі і разразмешвалі яе вадой адпаведна на смак спажыўца.Дарэчы, злітая са замочанага аўса вада раней лічылася лячэбным сродкам ад кашалю.Для прыгатавання мурцоўкі дастаткова ўзяць буйную цыбуліну, крыху солі, цукру, воцату і нерафініраванага алею.Цыбулю трэба дробна пакрышыць і расцерці разам з соллю, дадаць у кашку па смаку воцат або лімонны сок, некалькі кропель алею і крышачку цукру. Накласці масу на лусту аржанага хлеба і есці.Раней мурцоўку разбаўлялі вадой у глыбокай місцы і макалі ў яе хлеб. Дарэчы цыбуля ў такой страве зусім не горкая, а калі выкарыстаць чырвоную цыбуліну, то будзе яшчэ смачней.Мурцоўкай называецца гэта страва на Віцебшчыне, але нешта падобнае гатуюць у пост і ў іншых мясцовасцях Беларусі.Каб прыгатаваць мазёху, спатрэбіцца 0,5 шклянкі насення лёну, якое цяпер набываюць у аптэцы, і шклянка бульбянага адвару. Мазёху ядуць з варанай бульбай.Муку з лёну трэба добра прасейваць
Бульбу трэба абчысціць і паставіць яе варыць. Тым часам высыпаць насенне лёну на гарачую патэльню і прагрэць да таго часу, пакуль насенне не пачне падскокваць, сцерці ў ступцы, або змалоць яго на кавамолцы, прасеяць праз сіта і запарыць гарачым бульбяным адварам у глыбокай місачцы. Заліваць адварам ільняную муку трэба паступова, увесь час добра памешваючы, каб атрымалася аднародная маса падобная да жэле.Мазёха гатовая да ўжывання
Гэты жэлепадобны соўс і ёсць мазёха, якой паліваюць гарачую бульбу перад падачай да стала. Часта да гэтай стравы дадаюць салёны агурок.
https://bel.sputnik.by/20200307/Postsm-smachna-gatuem-nezvychaynyya-stravy-z-burako--1040512243.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102792/75/1027927572_0:198:3264:2249_1920x0_80_0_0_ace16f6f09065e8eae1eff9aa7570e3d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, культура, беларусь, вялікі пост, беларуская кухня, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, калядны пост: каталікі і праваслаўныя рыхтуюцца да нараджэння хрыстова, посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты, кухня
спадчына, у беларусі, культура, беларусь, вялікі пост, беларуская кухня, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, калядны пост: каталікі і праваслаўныя рыхтуюцца да нараджэння хрыстова, посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты, кухня
Посцім смачна: гатуем мазёху, мілту і мурцоўку
12:27 30.03.2019 (абноўлена: 15:50 14.04.2022) Працягваецца Вялікі пост, калі людзі павінны строга ўстрымлівацца ад скаромных прадуктаў і імкнуцца праз свае учынкі і думкі зрабіць асяроддзе лепшым. Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць як зрабіць разнастайным меню поснага стала.
Абавязковы элемент Вялікага посту - споведзь. Як пісаў беларускі этнограф Дземідовіч у сваіх нарысах "Дробныя заўвагі з жыцця беларуса", надрукаваных у Віленскім весніку ў 1895 годзе, у першыя тыдні посту спавядаліся малодшыя члены сям'і. Падрыхтоўваючы да споведзі дзіця, маці давала яму наказ накшталт наступнага:
"Глядзі ж, сынок (дачушка), скажаш бацюшку, што маткі і бацькі не слухаў, пацер (малітваў) не гаварыў, у агарод чужы лазіў, да, помніш, ад мяне з паліцы яйцо ўкраў… А цяпер пацалуй усім руку, каб злосці на цябе ніякай не мелі і не гневаліся".
Што ж тычыцца да гаспадара і гаспадыні, то яны стараліся пайсці да споведзі ў нядзелю ці ў свята, каб не прапаў рабочы дзень. Гэтым часам усе былі асабліва сур'ёзнымі і сканцэнтраванымі. Наогул споведзь у сялян адрознівалася шчырасцю і чыстасардэчнасцю, а ўтойванне грахоў ад свяшчэнніка лічылася смяротным грахом.
Практычна ўсе стравы, якія гатавалі ў вясновы перыяд, спрыялі паляпшэнню здароў'я чалавека, умацоўвалі імунітэт, абаранялі ад усялякіх інфекцый не горш за сучасныя медыкаменты. Пабочных эфектаў пры гэтым не назіралася. Толькі адна карысць. Усе стравы лёгка прыгатаваць, а інгрыдыенты купіць у крамах і аптэках.
Мілта — старажытная страва беларускай кухні, якая нароўне з саладухай звычайна ўжывалася ў пост. Для атрымання мілты выкарыстоўвалі авёс. Спачатку яго парылі, а пасля хутка прасушвалі ў печы. Прасушаны авёс шляхам таўчэння яго ў ступе ачышчаўся ад шалупіння, пасля яго таўклі ў ступе, потым малолі — і ўсё гэта рабілася для таго, каб атрымаць талакно. Затым бралі невялікую колькасць такой мукі і разразмешвалі яе вадой адпаведна на смак спажыўца.
Дарэчы, злітая са замочанага аўса вада раней лічылася лячэбным сродкам ад кашалю.
Для прыгатавання мурцоўкі дастаткова ўзяць буйную цыбуліну, крыху солі, цукру, воцату і нерафініраванага алею.
Цыбулю трэба дробна пакрышыць і расцерці разам з соллю, дадаць у кашку па смаку воцат або лімонны сок, некалькі кропель алею і крышачку цукру. Накласці масу на лусту аржанага хлеба і есці.
Раней мурцоўку разбаўлялі вадой у глыбокай місцы і макалі ў яе хлеб. Дарэчы цыбуля ў такой страве зусім не горкая, а калі выкарыстаць чырвоную цыбуліну, то будзе яшчэ смачней.
Мурцоўкай называецца гэта страва на Віцебшчыне, але нешта падобнае гатуюць у пост і ў іншых мясцовасцях Беларусі.
Каб прыгатаваць мазёху, спатрэбіцца 0,5 шклянкі насення лёну, якое цяпер набываюць у аптэцы, і шклянка бульбянага адвару. Мазёху ядуць з варанай бульбай.
Муку з лёну трэба добра прасейваць
Бульбу трэба абчысціць і паставіць яе варыць. Тым часам высыпаць насенне лёну на гарачую патэльню і прагрэць да таго часу, пакуль насенне не пачне падскокваць, сцерці ў ступцы, або змалоць яго на кавамолцы, прасеяць праз сіта і запарыць гарачым бульбяным адварам у глыбокай місачцы. Заліваць адварам ільняную муку трэба паступова, увесь час добра памешваючы, каб атрымалася аднародная маса падобная да жэле.
Мазёха гатовая да ўжывання
Гэты жэлепадобны соўс і ёсць мазёха, якой паліваюць гарачую бульбу перад падачай да стала. Часта да гэтай стравы дадаюць салёны агурок.