"Нядзеля – дзень не для дзела": вучымся гатаваць і адпачываць па-беларуску

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра звычаі і прыкметы, якія нашы продкі звязвалі з апошнім днём тыдня – нядзеляй.
Sputnik
У народзе строга прытрымваліся пэўных правіл і звычаяў, якія дапамагалі падтрымліваць усталяваны стагоддзямі жыццёвы лад.  Верылі, што парушэнне некаторых вядзе за сабой пакаранне. У народзе казалі: "Звычай устанавіў Бог; от затым трэба дзяржацца звычая, калі хочаш каб бог не пакараў . Гэта тычыцца і трывалага дня адпачынку - нядзелі.
Кухня нашых продкаў: гатуем стравы з мяса трусоў і зайцаў
Апошні сёмы, дзень тыдня заўсёды быў чаканы і ўспрымаўся як маленькае свята. Асабліва радаваліся нядзелі вясковыя жанчыны, якія часта толькі ў гэты дзень і маглі перавесці дух ад бясконцых гаспадарчых клопатаў. Ім забаранялася выконваць шматлікія жаночыя справы: шыць, вязаць, прасці, ткаць, сукаць ніткі, мыць бялізну і купаць дзяцей. Верылі, што парушаючы гэты звычай, можна наклікаць на сямъю шматлікія беды: пачнуць хварэць члены сямъі і хатняя жывёла.
Вылучаючы гэты дзень казалі: "У сераду не смейся, у нядзелю не плач". Серада была днём посту, а ў нядзелю можна было крыху разняволіцца. Запрагалі коней і ехалі на кірмаш, ішлі ў царкву, наведвалі парадзіху, упершыню на вуліцу выносілі з хаты маленькае дзіця. Дарэчы беларусы меркавалі, што дзіця, якое нарадзілася ў нядзелю, будзе валодаць незвычайнымі здольнасцямі. Напрыклад бачыць зарытыя скарбы, яго нельга будзе сурочыць, навесці шкоду, паколькі яго будзе ахоўваць "святая нядзеля".
Адначасова гэты дзень лічыўся спрыяльным для распачынання такіх важных спраў, як  засеўкі, першы сенакос, першы выган скаціны ў поле, пачатак будаўніцтва хаты. Гэта былі мужчынскія абавязкі, а жанчыны ў нядзелю асабліва шчыравалі каля печы. Нядзельныя сняданак, абед і вячэра вылучаліся больш сытнымі і часам мудрагелістымі стравамі.
Пра нядзелю, калі работы няма, а стол багаты ў народзе казалі: "Яды як на дзяды, а работы як у нядзелю". Увогуле, у дачыненні гэтага дня тыдня часта можна было пачуць ласкавае - "нядзелька". Сустрэўшыся на кірмашы са сваякамі з іншай вёскі ад іх можна было пачуць: "Нядзелькаю прыедзем да вас". Гэта быў сігнал для гаспадыні прыгатаваць смачнае.
Адпачнём у нядзельку і мы: узгадаем мдрыя звычаі продкаў і прыгатуем некалькі страў.
Мачанка вясковая
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памешваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага сала, а таксама свініну і каўбасу. Паставіць на 20-25 хвілін у духоўку.
Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу, салёныя агуркі або кіслую капусту.
Запяканка з бульбы і тварагу
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Тварог працерці праз сіта, дадаць соль, яйка, малако, перамяшаць. Бульбу абчысціць, зварыць, нарэзаць скрылікамі, перамяшаць з тварагом.
Атрыманую масу выкласці на патэльню, змазаную маслам, абкласці кавалачкамі масла і запякаць у духоўцы да ўтварэння залатой скарынкі.
Пячэнне з бульбянай мукі
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
З крухмалу, масла, яек, цукровай пудры, соку і цэдры лімона замясіць цеста, вынесці яго на холад, каб застыла. Затым раскачаць у пласт таўшчынёй 2-3 мм, выразаць формачкамі пячэнне, змазаць яго жаўтком, пасыпаць сумессю цукровай пудры з тоўчанымі арэхамі. Выпякаць у негарачай духоўцы, пакуль пячэнне не зарумяніцца.