Удзельнікаў стачкі звальняюць з "Нафтана" па артыкуле

Гігант нафтахіміі раней прыпыніў дзеянне некалькіх палажэнняў калектыўнага дагавора, якія тычыліся працоўнай дысцыпліны і прагулаў.
Sputnik

МІНСК, 7 сне- Sputnik. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь дакладна рэгламентуе, што такое забастоўка і парадак яе арганізацыі, заявіў карпаратыўнаму выданню намеснік гендырэктара прадпрыемства Сяргей Яўтушык.

На "Нафтане" ацанілі наступствы магчымай забастоўкі

Раней на пасяджэнні камісіі па калектыўнай дамове ААТ "Нафтан" было прынята рашэнне аб часовым прыпыненні дзеяння асобных нормаў, выкладзеных у абзацах 5 і 6 пункта 5.12 калектыўнага дагавора. Іншымі словамі, адміністрацыі прадпрыемства стала прасцей звальняць супрацоўнікаў, якія маюць дысцыплінарныя спагнанні ці прагулы.

"У нас ёсць некалькі работнікаў, якія знялі відэа, размясцілі яго ў Telegram каналах, адправілі наймальніку зварот і лічаць, што яны далучыліся да стачкі. Рэальна ж, калі работнік не ходзіць на працу, то юрыдычна здзяйсняе прагулы", - упэўнены намеснік гендырэктара ААТ "Нафтан".

Сяргей Яўтушык адзначыў, што ў падобных выпадках наймальнік абавязаны прымяніць дысцыплінарныя меры спагнання. "У дадзеным выпадку - гэта звальненне па артыкуле за прагулы. Некалькі работнікаў за гэта ўжо звольненыя".

Па дадзеных аддзела кадраў ААТ "Нафтан" на 4 снежня звольнена: 5 работнікаў за прагулы, 1 за невыкананне працоўных абавязкаў.