"Цяпер слова за ІІХФ, час для іх прыняць рашэнне. Яны сочаць за сітуацыяй, абмяркоўваюць гэтае пытанне (аб пераносе Чэмпіянату свету - Sputnik). На працягу бліжэйшых дзён, тыдняў мы чакаем ад іх рашэння", - дадаў ён.
Бах таксама заявіў, што МАК вырашыў часова забараніць усім членам кіраўніцтва НАК Беларусі ўдзел ва ўсіх турнірах МАК, уключаючы Алімпіяду. Гэта, у тым ліку, адносіцца да прэзыдэнта НАК Аляксандра Лукашэнкі, віцэ-прэзідэнта НАК Віктара Лукашэнкі і Дзмітрыя Баскава як члена выканкама НАК.
Забарона на ўезд у Латвію
Раней міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс паведаміў, што старшыня ФХБ Дзмітрый Баскаў і беларускі кікбаксёр Дзмітрый Шакута былі ўнесены ў спіс неўязных у Латвію на нявызначаны тэрмін. Тады Рынкевічс падкрэсліў, што разам з Літвой і Эстоніяй "чорныя спісы" будуць пашырацца.
Яны ўключаць тых, "хто працягвае жорстка душыць мірныя пратэсты ў Беларусі".
У ІІХФ тады адзначылі, што такое рашэнне стала сюрпрызам.
Праблемны чэмпіянат
У Мінску ж кажуць пра гатоўнасць правесці сусветны форум сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі.
У сваю чаргу кіраўнік ІІХФ Рэнэ Фазель па выніках пасяджэння Савета федэрацыі заявіў, што спатрэбіцца больш часу для аналізу сітуацыі і прыняцця рашэння аб найлепшым варыянце дзеянняў.