У народзе кажуць: "Каб рыбку з’есці, трэба ў ваду лезці". І гэта нездарма. Нашы продкі вялікую ўвагу надавалі рыбнай лоўлі і былі сапраўднымі майстрамі ў гэтай складанай справе.
Чым лавілі рыбу
Цяпер рыбу ловяць часцей толькі вудамі, але ж рыбалоўныя прылады беларусаў былі вельмі разнастайнымі. Згодна з прынцыпам дзейнасці, яны падзяляліся на невады, сеткі, стаўныя пасткі, рухомыя пасткі, кручковыя снасці і ударныя прылады. Таксама вылучалі зімовыя і летнія рыбалоўныя прылады. Многія з іх зараз можна ўбачыць толькі ў музеях і на старых фотаздымках.
Назвы прылад могуць здзіўляць сучаснікаў, і тым не менш яны гавораць часам самі за сябе. Невады: падвалокі летнія, мутнікі донныя, брэдні, латы і крыгі. Усе яны ўяўляюць сабой адкрытую сеткавую сцяну з адкрытым сеткавым мяшком пасярэдзіне, куды рыбу заганяюць пры дапамозе спецыяльнага шаста – баўтуна. Трапіўшы ў такую прыладу яна быццам адцэджваецца.
Лавілі рыбу і пры даамозе розных пастак – езы, венцяры, мярэжы, бучы. Узімку, рыбу, якая імкнулася да свежай вады з-за недахопу кіслароду ў замёрзлым вадаёме, лавілі ў палонках з дапамогай каробак і скрыпак.
Большасць рыбалоўных прылад сустракаліся па ўсёй Беларусі, але ж некаторыя з іх былі характэрнныя для пэўных рэгіёнаў. Як правіла рыбалоўныя прылады выраблялі самі рыбаловы. З традыцыйных рыбалоўных прылад у сучасным прамысловым рыбалоўстве ўжываюць невады, сеткі, мярэжы, а ў аматарска-спартыўным – вуды, дарожкі, матылі, старажні, перамёты, блісні, падсакі. Папулярнымі сталі спінінгі і новыя тыпы вуд.
І хоць у народзе і кажуць "Няма лепшай рыбкі, як свіная каўбаса", але да страў з рыбы ставяцца з вялікай прыязнасцю. Бяседны стол ніколі не будзе поўным без рыбнай стравы.
Галоўнае правіла пры прыгатаванні рыбныз страў – яна павінна быць абсалютна свежай. Нямал цікавых рэцэптаў ёсць у старажытнай беларускай кухні.
Запяканка з рыбы
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Рыбу пачысціць, памыць, парэзаць на кавалкі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі з абодвух бакоў. Памытую бульбу зварыць, абабраць, змяльчыць на буйной тарцы. Асобна абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю.
У жароўню, змазаную алеям, пакласці палову падрыхтаванай бульбы, на яе — кавалкі рыбы, пасыпаць яе цыбуляй, зверху — зноў слой бульбы. Усё паліць смятанай і рэштай алею. Запякаць у печы альбо духоўцы 30 хвілін.
Пры падачы да стала запяканку парэзаць на кавалкі, пасыпаць дробна пакрышаным кропам.
Рыба, тушаная з вяршкамі
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Ачышчаную, выпатрашаную і прамытую рыбу, разрэзаць на кавалкі і пакласці ў адзін рад у каструлю, дадаць нарэзаныя цыбулю і моркву, а таксама соль, перац, лаўровы ліст. Заліць 2 шклянкамі гарачай, вады або рыбнага булёну і патушыць. У канцы ўліць гарачыя вяршкі і пакласці масла.
Замест масла можна выкарыстаць дробна парэзанае свежае сала, але яго трэба пакласці разам з агароднінай.
Чытайце таксама:
Тэст: ці ведаеце вы назвы рыб па-беларуску