Фота

Як зараз выглядае сядзіба Ястржэмбскіх у Барысаўшчыне – фота

У савецкія часы на месцы багатага маёнтка быў дзіцячы садок і нават склад ядахімікатаў.
Sputnik
Фота
Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота
Раней на гэтай тэрыторыі размяшчалася сядзіба, сыраварня, бровар, парк і воданапорная вежа. У савецкія часы, як гэта здараецца са многімі гістарычнымі пабудовамі, тут быў дзіцячы садок, кіназала, жылыя памяшканні і нават склад ядахімікатаў. Зараз у Барысаўшчыне можна знайсці толькі асклепкі ад былой раскошы.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, што стала з архітэктурнай перлінай за доўгія гады бязладдзя.
Чытайце таксама:
1 / 10
Сядзіба Ястржэмбскіх знаходзіцца ў вёсцы Барысаўшчына, што непадалёк ад горада Хойнікі Гомельскай вобласці.
2 / 10
Комплекс быў пабудаваны ў другой палове XIX - пачатку XX стагоддзя для прадстаўнікоў старажытнага польскага рода.
3 / 10
Раней на гэтай тэрыторыі размяшчалася сядзіба, сыраварня, бровар, парк і воданапорная вежа.
4 / 10
Каля ста гадоў таму на тэрыторыі вёскі раслі экзатычныя дрэвы, якія прывезлі з Кіева, Варшавы і Рыгі. Цяпер ніводнага не засталося.
5 / 10
Па расказах старажылаў, пры ўзвядзенні вежы выкарыстоўвалася асобая цэгла, а для прыгатавання раствору дадавалі курыныя яйкі і кроў валоў.
6 / 10
У савецкія часы, як гэта здараецца са многімі гістарычнымі пабудовамі, тут быў дзіцячы садок, кіназала, і нават склад ядахімікатаў.
7 / 10
У брэжнеўскія часы тут былі нават жылыя кватэры.
8 / 10
Існуе легенда пра фамільны скарб Ястржэмбскіх, які закапалі недзе ў парку. Менавіта таму сюды часта наведваліся "чорныя капальнікі", але ніхто не ведае, ці знайшлі яны што-небудзь.
9 / 10
Вядома толькі, што ў 1968 годзе мясцовыя жыхары натрапілі на вінны склеп, дзе знашлі каля трохсот бутэлек з рознымі вінамі і наліўкамі.
10 / 10
Зараз у Барысаўшчыне можна знайсці толькі асклепкі ад былой раскошы.