Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота
Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота
Sputnik Беларусь
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для... 08.08.2020, Sputnik Беларусь
2020-08-08T09:00+0300
2020-08-08T09:00+0300
2020-08-07T18:05+0300
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.Глядзіце таксама:
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса.
Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.
Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...