МІНСК, 15 сне - Sputnik. За мінулыя суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 1 911 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, такія дадзеныя апублікавала Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў аўторак.
Агульная колькасць выяўленых ад пачатку пандэміі выпадкаў дасягнула 164 059.
Пры гэтым вылечыліся ад каронавіруса і выпісаныя з бальніц ужо 141 443 чалавекі, у тым ліку за апошнія суткі - 1658.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 тысяча 282 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, такім чынам за мінулыя суткі колькасць ахвяр пандэміі павялічылася яшчэ на дзевяць чалавек.
Раней у аўторак, наведваючы Магілёўскую абласную клінічную бальніцу, прэзідэнт Беларусі распавёў аб планах па стварэнні айчыннай вакцыны ад каронавіруса і назваў суму, у якую гэта можа абыйсціся. А ў панядзелак, падчас візіту ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу імя М.Я.Саўчанкі ў Мінску, ён распавёў аб трох шляхах вакцынацыі ад гэтай інфекцыі.
Таксама ў аўторак стала вядома, што беларускія пластычныя хірургі з-за пандэміі каронавіруса прыпынілі выкананне аперацый па змене полу.
Чытайце таксама: