Фота

Навагодні Мінск у фотаздымках: ці ёсць настрой перад святамі

Sputnik

Ужо некалькі дзён працуюць гандлёвыя ларкі на Кастрычніцкай плошчы сталіцы і каля Палаца спорту, дзе можна купіць глінтвейн, прысмакі і нават навагоднія сувеніры. А яркія агні навагодняй ілюмінацыі дапамагаюць адчуць набліжэнне святаў.

Забароны на наведванне гандлёвых цэнтраў няма, таму ўтрымацца ад задавальнення перадсвяточнага шопінгу мінчанам цяжка. Многія ўпадабалі ў гэтым годзе анлайн-крамы, але тц зусім не пустуюць, працуюць кафэ і рэстараны.

Да Новага году ў Мінску прымеркавана больш за 130 мерапрыемстваў, сярод якіх навагоднія балі, тэатралізаваныя паказы на Кастрычніцкай і Ратушнай плошчах, святочныя гулянні і кірмашы. Будзе і сяміхвілінны феерверк у навагоднюю ноч. З 31 снежня на 1 студзеня метро будзе працаваць да 3:00, а наземны грамадскі транспарт да 4:00.

1 / 24
Навагодняя ёлка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.
2 / 24
Яркая ілюмінацыя асвятляе плошчу.
3 / 24
Сюды прыходзяць пагуляць і сфатаграфавацца.
4 / 24
Вечарамі плошча ззяе агнямі навагодніх елак, конных павозак.
5 / 24
Навагоднія цацкі ў вітрыне крамачкі на Кастрычніцкай плошчы. Тут можна купіць смачны глінтвейн і сувеніры.
6 / 24
Ужо некалькі дзён працуюць гандлёвыя ларкі на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.
7 / 24
Навагодняя вітрына ГУМа прыцягвае яркім чырвоным колерам. У афармленні выкарыстоўвалі мноства папяровага дэкору.
8 / 24
Ад Кастрычніцкай плошчы і ГУМа варта спусціцца да Нямігі. Тут зіхаціць агнямі самая прыгожая навагодняя ёлка Мінска.
9 / 24
Навагодні кірмаш каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў пачаў сваю працу 18 снежня.
10 / 24
Можна пакаштаваць шашлык, прыгатаваны ці ледзь не самім Сантам. Велізарны выбар шаўрмы, каўбас і прысмакаў як заўсёды на навагоднім кірмашы.
11 / 24
У драўляных хатках прадаюць навагоднія пачастункі: пірагі, імбірнае печыва, глінтвейн, шакалад і сувеніры.
12 / 24
Сярод навагодніх цацак абавязкова адшукаецца бык - сімвал будучага года.
13 / 24
Для самых маленькіх - катанне на осліку і поні.
14 / 24
Навагодні заплыў - для навагодняга настрою - правялі члены клуба "Маржы сталіцы" на толькі-што зробленай, амаль дзесяціметровай у даўжыню, палонцы на вадасховішчы Цна.
15 / 24
Як заўсёды ўражвае сваёй прыгажосцю навагодняя елка гандлёвага цэнтра Дана Мол з рухомымі фігуркамі белых мядзведзяў, якія спяваюць песні.
16 / 24
Забароны на наведванне гандлёвых цэнтраў няма, таму ўтрымацца ад задавальнення перадсвяточнага шопінгу цяжка.
17 / 24
Вакол навагодняй ёлкі ў ГЦ Дана Мол заўсёды натоўпы наведвальнікаў.
18 / 24
Сюды прыходзяць не толькі на шопінг.
19 / 24
Многія ўпадабалі ў гэтым годзе анлайн-крамы, але гандлёвыя цэнтры зусім не пустуюць.
20 / 24
Вітрыны ЦУМа ў Мінску зазываюць зніжкамі і яркім творчым афармленнем.
21 / 24
Традыцыйна на пятым паверсе адкрыў свае дзверы спецыяльны навагодні аддзел.
22 / 24
І ўсё ж лепш гуляць на свежым паветры.
Санта Клаўс за сімвалічную плату прапануе сфатаграфавацца з дзецьмі на Кастрычніцкай плошчы.
23 / 24
Хочацца сустрэць Новы 2021 год з аптымізмам і надзеяй на лепшае.
24 / 24
Яркія агні дапамагаюць адчуць набліжэнне святаў.