Фота

У парку пасялілася казка. Дзе знайсці Дзеда Мароза ў Мінску?

Sputnik

Не абавязкова адпраўляцца далёка за горад, каб наведаць галоўнага навагодняга персанажа. З 23 снежня домік Дзеда Мароза адкрыўся ў парку Горкага.

У дзень адкрыцця выпаў снег, і любімы дзіцячы парк стаў падобны на сапраўдны казачны лес. Першых наведвальнікаў з усмешкай сустрэла Снягурка, а Дзед Мароз з'явіўся з лесу з маленькай ялінкай. Разам з любімымі героямі дзеці ўпрыгожылі яе цацкамі, а потым вадзілі карагод, гулялі ў пацешныя гульні і атрымлівалі падарункі за расказаныя вершы.

Навагоднія прыкметы і смачныя стравы на святочную вячэру

А яшчэ тут можна пакідаць для дзядулі лісты ў адмысловай паштовай скрыні.

Ахвотнікаў наведаць домік у свята заўсёды нямала, так што калі пажадаеце пабываць тут, давядзецца купіць білет. Кошт з мінулага года не змяніўся: у святочныя дні – 25 рублёў з сям'і з адным дзіцем, у буднія – 22. Чакаюць не толькі сем'ямі, але і групамі. Цана для групы залежыць ад колькасці дзяцей. Дзверы доміка будуць адкрыты штодня з 10:30 да 18:30, за выключэннем 1 студзеня – у першы дзень Новага года Дзед Мароз пачне прымаць гасцей пасля поўдня.

Спяшаецеся, бо ўжо 7 студзеня ў 15:00 дзядуля і ўнучка з'едуць з парку.

1 / 13
Домік Дзеда Мароза запрацаваў сёння ў парку Горкага ў Мінску.
2 / 13
У дзень адкрыцця выпаў снег, і любімы дзіцячы парк стаў падобны на сапраўдны казачны лес.
3 / 13
Першых наведвальнікаў з усмешкай сустрэла Снягурка.
4 / 13
Дзед Мароз з'явіўся з лесу з маленькай ялінкай.
5 / 13
Разам з любімымі героямі дзеці ўпрыгожылі яе цацкамі.
6 / 13
Не абавязкова адпраўляцца далёка за горад, каб наведаць галоўнага навагодняга персанажа.
7 / 13
Прыбраўшы елку, першыя госці вадзілі карагод і спявалі навагоднія песні.
8 / 13
Гулялі з Дзедам Марозам у пацешныя гульні.
9 / 13
Атрымлівалі падарункі за расказаныя вершы.
10 / 13
Дзверы доміка будуць адкрыты штодня з 10:30 да 18:30, за выключэннем 1 студзеня – у першы дзень Новага года Дзед Мароз пачне прымаць гасцей пасля поўдня.
11 / 13
Ахвотнікаў наведаць домік у свята заўсёды нямала, так што калі пажадаеце пабываць тут, давядзецца купіць білет. Кошт з мінулага года не змяніўся: у святочныя дні – 25 рублёў з сям'і з адным дзіцем, у буднія – 22.
12 / 13
А яшчэ тут можна пакідаць для дзядулі лісты ў адмысловай паштовай скрыні.
13 / 13
Спяшаецеся, бо ўжо 7 студзеня ў 15:00 дзядуля і ўнучка з'едуць з парку.