МІНСК, 8 сту – Sputnik. Сочынскія транспартнікі правядуць выпрабаванні новага ўзору гарадскога аўтобуса МАЗ, пра гэта паведаміла прэс-служба прадпрыемства "Сочыаўтатранс".
Узор трэцяга пакалення аўтобуснай тэхнікі з Мінска, падрыхтаваны для курортнага горада, абсталяваны апаратурай навігацыі і відэаназірання, абеззаражнікам паветра, а таксама так званай сістэмай "антысон", якая кантралюе стан кіроўцы.
"Мы рады, што менавіта ў Сочы будзе праходзіць доследная эксплуатацыя першага ў Расіі аўтобуса маркі МАЗ 303065", - распавёў намеснік дырэктара дэпартамента гарадскога транспарту і дарожнай гаспадаркі Вячаслаў Бауэр.
Тэставанне навінкі з Беларусі плануюць на краснапалянскім маршруце №105 э, а пазней - на гарадскіх маршрутах №12 і №17. Аўтобус у святочнай размалёўцы і з надпісам "З Новым Годам" ужо прыбыў у Сочы.
У "Сочыаўтатранс" адзначылі, што горад ужо на працягу 10 гадоў супрацоўнічае з Мінскім аўтазаводам. Беларускія аўтобусы зарэкамендавалі сябе за гэты час як надзейныя, якасныя, а таксама камфортныя для пасажыраў.
Чытайце таксама:
- Кіраўнік Ленвобласці: мяняць беларускую тэхніку на іншую немэтазгодна
Трактар замест аленяў: Дзед Мароз паехаў віншаваць сербскіх партнёраў
"Зубрабус": МАЗ прадставіў гарадскі транспарт трэцяга пакалення