Фота

Цудоўныя фотаздымкі Раства ў праваслаўных храмах

Светлае свята Раства з'яўляецца адным з найбольш шанаваных праваслаўнымі хрысціянамі. Глядзіце на фотаздымках Sputnik кадры, зробленыя напярэдадні свята на Куццю і падчас урачыстых набажэнстваў.
Sputnik
Каляды ў праваслаўных - другое пасля Вялікадня па важнасці свята ў рэлігійным календары. Праваслаўныя наведваюць калядныя службы, моляцца і ходзяць у госці.
Раство Хрыстова – 2024: гісторыя, традыцыі і прыкметы
Каляды святкуюць 7 студзеня ў Рускай і Беларускай праваслаўнай царкве, у некаторых іншых памесных праваслаўных цэрквах свету, а таксама каталікі ўсходняга абраду і пратэстанты, якія прытрымліваюцца юліянскага календара.
6 студзеня у Царкве сустрэлі Багатую куццю або інакш вячэрню Раства Хрыстова. У храмах у гэты дзень ішлі святочныя набажэнствы: раніцай - Царскія гадзіны, вялікая вячэрня і літургія Васіля Вялікага, увечары - усяночная, якая пераходзіць у начную літургію Іаана Златавуста. А раніцай, 7 студзеня, у храмах таксама праводзяць адну ці некалькі (раннюю і познюю) святочных літургій.
1 / 18
Верніца падчас Каляднага богаслужэння ў Свята-Траецкім кафедральным саборы Екацярынбурга.
2 / 18
"Калядная батлейка" адлюстроўваецца ў паліраваных гранітных плітах праваслаўнага храма Раства Хрыстова падчас начнога Каляднага набажэнства ў Краснаярску.
3 / 18
Каляднае богаслужэнне ў Казанскім саборы ў Санкт-Пецярбургу.
4 / 18
Вернікі падчас Каляднага набажэнства ў Нікольскім кафедральным саборы Казані.
5 / 18
Вернікі падчас Каляднага набажэнства ў Казанскім саборы ў Санкт-Пецярбургу.
6 / 18
Калядная батлейка ля Казанскага сабора ў Санкт-Пецярбургу.
7 / 18
Святар падчас Каляднага набажэнства ў храме іконы Божай Маці Данской у Данскім Старачаркаскім манастыры ў Растоўскай вобласці.
8 / 18
Начное Каляднае набажэнства ў праваслаўным храме Раства Хрыстова ў Краснаярску.
9 / 18
Каляды ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў мінскім мікрараёне Навінкі.
10 / 18
Прыхаджане на начным Калядным богаслужэнні ў праваслаўным храме Раства Хрыстова ў Краснаярску.
11 / 18
Свечка ў руцэ верніка падчас Багатай куцці ў царкве Святога Асветніка ў Ерэване. Увечары 5 студзеня ва ўсіх цэрквах Армянскай Апостальскай Царквы служыцца святая Літургія Чрагалуйца. Слова "Чрагалуйц" у перакладзе з армянскага азначае "запальванне свяцілень (лампад), свечак".
12 / 18
Святары і вернікі падчас Каляднага набажэнства ў Нікольскім кафедральным саборы Казані.
13 / 18
Каляднае набажэнства ў Кіева-Пячэрскай лаўры ў Кіеве.
14 / 18
Хлопчык падчас Каляднага набажэнства ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
15 / 18
Святар падчас Каляднага набажэнства ў храме іконы Божай Маці Данской у Данскім Старачаркаскім манастыры ў Растоўскай вобласці.
16 / 18
Вернікі падчас Каляднага богаслужэння ў Свята-Траецкім кафедральным саборы Екацярынбурга.
17 / 18
Святар падчас Каляднага набажэнства ў храме іконы Божай Маці Данской у Данскім Старачаркаскім манастыры ў Растоўскай вобласці.
18 / 18
Царква Ніколы на Ліпне, якую наведаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас Каляднага набажэнства.