Фазель: правесці Чэмпіянат свету ў Беларусі - наш абавязак

Пасля сустрэчы кіраўнік IIHF падвергся крытыцы з боку некаторых СМІ і палітыкаў, у прыватнасці, гаворка ідзе пра фатаграфію, дзе Фазель абдымаецца з Лукашэнкам.
Sputnik

МІНСК, 13 сту – Sputnik. Правесці Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі - наш абавязак, заявіў у інтэрв'ю SRF Swiss Radio прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель.

Фазель ў панядзелак сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Асноўныя пытанні, якія абмяркоўваліся - бяспека правядзення чэмпіянату свету па хакеі, які павінен адбыцца ў траўні-чэрвені бягучага года ў рэспубліцы, а таксама - сітуацыя з каронавірусам ў краіне.

Кіраўнік IIHF прызнаўся, што на яго ціснуць у сувязі з сітуацыяй у Беларусі

Пасля сустрэчы кіраўнік IIHF падвергся крытыцы з боку некаторых СМІ і палітыкаў, у прыватнасці, гаворка ідзе пра фатаграфію, дзе Фазель абдымаецца з Лукашэнкам.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея патлумачыў гэта тым, што з Лукашэнкам у яго добрыя адносіны ўжо 20 гадоў.

"Мы разам гулялі ў хакей і шмат размаўлялі, у тым ліку і ў 2014 годзе, калі ў Беларусі прайшоў першы Чэмпіянат свету. Мы хацелі скарыстацца магчымасцю для адкрытай размовы з Лукашэнкам", - адзначыў ён.

Па словах Фазэля, сусветны форум вядзе да прымірэння ўлады і апазіцыі. Ён папрасіў прабачэння, калі фота з Лукашэнкам "стварае ўражанне, што ён падтрымлівае падзеі ў Беларусі". Таксама прэзідэнт IIHF заявіў, што ў Міжнароднай федэрацыі ёсць кантракт з ФХБ, які павінен быць выкананы.

Лукашэнка: у нас нармальная абстаноўка для развіцця дэмакратыі

Фазель падкрэсліў: Лукашэнка імкнецца да дыялогу і прывёў у прыклад тое, што беларускі лідэр ініцыяваў працу па змене канстытуцыі.

"Павінен прызнацца: у Мінску я гуляў з агнём. І трохі апёкся. Цяпер змяніць гэтае меркаванне будзе складана", - сказаў кіраўнік IIHF. Тым не менш, ён не адчувае сябе выкарыстаным. Па словах Фазэля, дзякуючы іх асаблівым адносінам з Лукашэнкам атрымалася перайсці ад слоў да справы.

"Аднак у сацыяльных сетках вы вельмі хутка робіце высновы з убачанага - мне страшэнна шкада з гэтай нагоды. Упэўнены, я не зрабіў нічога дрэннага. З дапамогай гэтага Чэмпіянату свету мы можам дабіцца таго, чаго інакш не дасягнуць. Хтосьці чагосьці дамогся у Беларусі санкцыямі і байкотам? Ніхто. Спорт патрэбен для таго, каб людзі збіраліся разам. У яго ёсць гэтая сіла", - рэзюмаваў кіраўнік IIHF.

Праблемны чэмпіянат

СМІ неаднаразова паведамлялі пра тое, што IIHF занята пошукам іншага месца для правядзення сусветнага форуму замест Мінска. Аднак Фазель абвяргаў гэтую інфармацыю.

Урад патлумачыў сітуацыю з чэмпіянатам свету па хакеі ў Мінску

Ён не аднаго разу выказваў надзею, што сітуацыя вакол Мінска, перш за ўсё палітычная, супакоіцца. Савет Міжнароднай федэрацыі хакея ў канцы студзеня прыме рашэнне аб месцы правядзення Чэмпіянату свету.

Сусветнае хакейнае першынство павінна прайсці ў траўні-чэрвені 2021 года ў Мінску і Рызе. Але латвійскія ўлады выступаюць супраць сумеснага з Беларуссю турніру з-за палітычнага становішча ў рэспубліцы. У беларускай сталіцы кажуць аб поўнай гатоўнасці правесці сусветны форум сваімі сіламі, калі латвійская сталіца адмовіцца ад сумеснай арганізацыі.

Чытайце таксама: