МІНСК, 15 сту – Sputnik. Расія заявіла пра выхад з Дамовы па адкрытым небе (ДАН), вынікае з паведамлення, апублікаванага на сайце МЗС РФ.
"У сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў справе ліквідацыі перашкодаў для працягвання функцыянавання Дамовы ў новых умовах МЗС Расіі ўпаўнаважаны заявіць пра пачатак унутрыдзяржаўных працэдур па выхаду Расійскай Федэрацыі з ДАН", - гаворыцца ў заяве.
"Пасля іх завяршэння адпаведнае апавяшчэнне будзе накіравана дэпазітарыям", - дадалі ў расійскім МЗС.
У міністэрстве нагадалі, што 22 лістапада ЗША "па надуманых падставах" выйшлі з Дамовы па адкрытым небе. У прыватнасці, у Белым доме заяўлялі, што Расія неаднаразова парушала ДАН і выкарыстала яго як інструмент "ваеннага прымусу". У сваю чаргу ў Маскве ўсе абвінавачванні амерыканскага боку адхілялі.
Пасля выхаду ЗША з дамовы, падкрэслілі ў МЗС, быў парушаны баланс інтарэсаў дзяржаў-удзельніц ДАН, "нанесена сур'ёзная шкода яго дзеянню, падарвана роля ДАН як інструмента умацавання даверу і бяспекі".
Расійскі бок выступіў з канкрэтнымі ініцыятывамі па падтрыманні ДАН у новых умовах, але ў Вашынгтоне яны не атрымалі падтрымкі.
Дагавор па адкрытым небе быў падпісаны ў 1992 годзе і стаў адной з мер па ўмацаванні даверу ў Еўропе пасля халоднай вайны. Ён дазваляе краінам-удзельніцам адкрыта збіраць інфармацыю аб узброеных сілах і мерапрыемствах адзін аднаго. Удзельнікамі дамовы да апошняга часу былі 34 дзяржавы.
Чытайце таксама:
- Мінск разлічвае, што ЗША праявяць "палітычную мудрасць"
- Расія не выключае ніякіх дзеянняў у дачыненні да Дагавора па адкрытым небе
- МЗС Беларусі пракаментаваў выхад ЗША з Дамовы па адкрытым небе