Расія дапаможа Беларусі ў барацьбе з COVID-19 - Захарава

Масква раней бязвыплатна ўжо перадала Мінску наборы тэст-сістэм і рэагенты для лабараторных даследаванняў.
Sputnik

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Расія будзе і далей дапамагаць Беларусі ў барацьбе з COVID-19, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

"Мы працягнем усялякую дапамогу брацкай Беларусі ў барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі, у тым ліку праз імунізацыю насельніцтва рэспублікі расійскімі вакцынамі", - сказала яна.

Нагадаем, што Расія ў пачатку студзеня на бязвыплатнай аснове перадала Беларусі 300 набораў тэст-сістэм і рэагенты для правядзення лабараторных даследаванняў. Гуманітарны груз дастаўлены ў Мінск.

"Спутник V" у Беларусі

Беларускія медыкі завяршаюць кантроль якасці новай партыі расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Яна прыйшла ў канцы снежня, аб'ём склаў 20 тысяч доз. Пасля праверкі працягнецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў.

Як праходзіць масавая вакцынацыя ў свеце - фота

Масавая вакцынацыя ў рэспубліцы стартавала 29 снежня. Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, дзе пачалі выкарыстоўваць расійскі прэпарат. Першыя прышчэпкі былі зроблены медыкам 5-й гарадской клінічнай паліклінікі.

Плануецца, што вакцынацыя ахопіць больш за 5,5 мільёна чалавек, гэта больш за палову насельніцтва рэспублікі. Прышчэпліваць грамадзян будуць на добраахвотнай аснове.

Цяпер ідзе працэс перамоваў аб вытворчасці расійскага прэпарата на беларускіх прадпрыемствах. Мяркуецца, што першыя партыі могуць вырабіць ужо ў лютым-сакавіку.

Чытайце таксама: