21:45 15 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Перамовы лекавага рэгулятара ЕС і распрацоўшчыка вакцыны працягваюцца, для адабрэння вакцыны неабходна прайсці некалькі этапаў.

МІНСК, 13 сту – Sputnik. Першы этап атрымання дазволу на прымяненне ў Еўрасаюзе расійскай вакцыны ад каронавіруса пачнецца 19 студзеня, але спачатку трэба будзе навуковая кансультацыя.

"Першы этап у рамках атрымання дазволу на экстраннае прымяненне расійскай вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V" у Еўрасаюзе запланаваны на 19 студзеня. Гаворка ідзе пра так званую навуковую кансультацыю (scientific review). Заяўка на атрыманне дазволу на экстраннае прымяненне (EUА, emergency use authorization) вакцыны "Спутник V" была пададзена РФПІ 22 снежня", - распавёў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ) Кірыл Дзмітрыеў агенцтву РІА Навіны.

Каб выйсці на еўрапейскі рынак, распрацоўшчык папярэдне праводзіць абмеркаванні і падае заяўку ў лекавы рэгулятар Еўрасаюза агенцтва EMA. Пасля гэтага спецыяльны камітэт па лекавых прэпаратах для чалавека (The Committee for Human Medicinal Products, СНМР) узважыць усе дадзеныя і пераканаецца, што перавагі прэпарата перавышаюць магчымыя рызыкі. Потым камітэт праводзіць пасяджэнне і вырашае, ці выдаваць рэкамендацыю для прымянення вакцыны ў ЕС. І толькі пасля гэтага Еўракамісія на аснове гэтага заключэння прымае канчатковае рашэнне.

Пасля праходжання ўсіх этапаў вакцына можа патрапіць у краіны Еўрасаюза.

Вакцына "Спутник V"

Расія першай у свеце зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса - "Спутник V". Першыя добраахвотнікі-удзельнікі клінічных выпрабаванняў атрымалі прышчэпкі 9 верасня.

Масавая вакцынацыя ў Маскве пачалася 5 снежня, у іншых рэгіёнах Расіі - з 15 снежня.

У Беларусі клінічныя выпрабаванні "Спутник V" пачаліся 1 кастрычніка: першымі прышчапіліся 100 добраахвотнікаў з больш за 4 тысяч жадаючых.

21 снежня Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што расійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V" зарэгістравана ў краіне, а 29 снежня ўжо стартавала масавая вакцынацыя. Першым, хто зрабіў прышчэпкі, сталі медыкі.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паведамляў, што ў першую чаргу вакцыну атрымаюць таксама педагогі, прадстаўнікі сферы гандлю, транспарту і ўсе тыя, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі, па родзе сваёй дзейнасці размаўляючы з вялікай колькасцю людзей. Плануецца, што вакцынацыя ахопіць больш за 5,5 мільёна чалавек і будзе праводзіцца на добраахвотнай аснове.

Чытайце таксама:

Тэги:
ЕС, Расія, Вакцынацыя

Галоўныя тэмы