МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 941 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Выпісалася пры гэтым пацыентаў больш - 2 054. Смяротная статыстыка таксама абнавілася - за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек.
Усяго ад пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі захварэлі 221 604 чалавекі, а ачунялі 204 500 пацыентаў. Памерлі за гэты час ўжо 1 564 беларусы.
Айчынныя лабараторыі за мінулыя 24 гадзіны выканалі 24 888 тэстаў, а ўсяго ў краіне правялі 4 216 095 тэстаў на каронавірус.
Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці выпадкаў захворвання у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.
Масавая вакцынацыя ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня. Першымі прышчапляюць людзей з групы рызыкі: медыкаў, педагогаў і іншых. На наступным тыдні ў краіне завершыцца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спутник V", пасля чаго вакцынацыя медыкаў працягнецца.
Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.
Чытайце таксама:
- Беларусы змогуць браць адпачынак для самаізаляцыі з-за COVID
- Антыбіётыкі "для прафілактыкі": піць ці не піць, раіць доктар Камароўскі
- СААЗ: другі год пандэміі можа апынуцца цяжэй папярэдняга