Мінск можа аспрэчыць рашэнне IIHF пра перанос хакейнага чэмпіянату - эксперт

Рашэнне IIHF парушае статут арганізацыі і многія міжнародныя дакументы ў галіне спорту, беларускі бок павінен запатрабаваць кампенсацыі ўжо панесеных страт на арганізацыю першынства, лічыць расійскі юрыст Сяргей Аляксееў.
Sputnik

МІНСК, 19 сту – Sputnik. Рашэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) парушае статут арганізацыі, а таксама іншыя міжнародныя дакументы, заявіў старшыня камісіі па спартыўным праве Асацыяцыі юрыстаў Расіі Сяргей Аляксееў, каментуючы адмену федэрацыяй правядзення ЧС у Мінску. Ён падкрэсліў, што рашэнне можна абскардзіць у Спартыўным арбітражным судзе (CAS).

Беларусь пазбавілі права правесці ЧС па хакеі, але паабяцалі кампенсацыю

Таксама юрыст зазначыў, што беларускі бок можа запатрабаваць кампенсацыі страт, якія панесены пры арганізацыі чэмпіянату. Калі Мінск дакументальна пацвердзіць расходы, тады ёсць шанец гэтыя сродкі спагнаць.

"Гэта паспешлівае рашэнне, непрадуманае і юрыдычна непрапрацаванае. Яно можа негатыўна адбіцца і на маральным стане спартсменаў, можа дэмаралізаваць беларускіх спартсменаў", - дадаў ён.

Аляксееў удакладніў, што IIHF прыняла чыста палітычнае рашэнне.

"Рашэнне IIHF, прынятае па навядзенні членаў Еўрапарламента, уяўляе элемент ціску на "непаслухмяныя" краіны, якія паказваюць добрыя вынікі ў спорце", - адзначыў ён.

Эксперт упэўнены, што трэба дамагацца аргументаванага адказу МАК па прынятаму рашэнню, "каб спадзявацца не на сілу палітычнай кан'юнктуры і рэверансаў, а на сілу прававых нормаў, якія дзейнічаюць у сферы спартыўнага і алімпійскага руху".

Што не так з чэмпіянатам

Чэмпіянат свету па хакеі планавалі правесці ў сталіцах Беларусі і Латвіі. У панядзелак, 18 студзеня, Міжнародная федэрацыя хакея абвясціла, што Мінск пазбаўлены права на правядзенне мерапрыемства.

IIHF пазбавіла Мінск права правядзення ЧС па хакеі

Рашэнне IIHF патлумачыла тым, што ў краіне існуюць праблемы з бяспекай з-за палітычнай сітуацыі, якая склалася. Таксама ёсць пытанні, звязаныя з пандэміяй каронавіруса.

Нагадаем, што раней Мінск заяўляў аб поўнай гатоўнасці правесці ЧС сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі форуму. Цяпер статус Латвіі як суарганізатара чэмпіянату не вядомы, рашэнне па гэтым пытанні будзе разглядаць федэрацыя ў бліжэйшыя дні.

Што тычыцца кампенсацыі, Міжнародная федэрацыя хакея паабяцала выплаціць яе Беларусі, як толькі ўсе пытанні па канчатковым правядзенні форуму будуць вырашаны.

У Мінску ўжо выказалі шкадаванне з прычыны адмены чэмпіянату. Як заявіў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, турнір 2021 года быў бы праведзены не горш, чым у 2014 годзе. Паводле яго слоў, форум прыцягнуў бы ў краіну тысячы балельшчыкаў і журналістаў, якія "на свае вочы ўбачылі б прыгажосці Беларусі і пераканаліся ў бяспецы краіны".

Чытайце таксама: