Байца ММА Кудзіна затрымалі ў Маскве, цяпер яго адправяць у Беларусь

Вядомага спартсмена абвінавачваюць у супраціўленні супрацоўнікам міліцыі падчас жнівеньскіх пратэстаў у краіне.
Sputnik

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Беларускі чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Аляксей Кудзін затрыманы ў Маскве, у бліжэйшы час яго экстрадуюць у Беларусь, распавяла Sputnik Таццяна Кудзіна, жонка спартсмена.

Аляксей 19 лістапада 2020 года ў 9:00 выйшаў са свайго дома ў Маладзечне, каб прыйсці на пачатак судовага працэсу да 10:00, але ў суд так і не з'явіўся. Пасля гэтага яго аб'явілі ў вышук.

Беларускі баец ММА: трэба проста выйсці і адкалашмаціць гэтага француза

У пачатку снежня з'явілася інфармацыя, што спартсмен знаходзіцца ў Парыжы, пра гэта ён напісаў у сябе ў Instagram. Яго жонка Таццяна тады сказала, што не ведае, як муж трапіў у Францыю.

"У Лёшы куча сяброў, якія дапамаглі і працягваюць яму дапамагаць. Зараз ён плануе аднавіць свае трэніроўкі і байцоўскую кар'еру. У Беларусі з-за хатняга арышту ён не мог трэніравацца ў поўнай меры", - сказала тады яна.

Акрамя таго, яна дадала, што ў бліжэйшы час Аляксей збіраецца даць адкрытае інтэрв'ю пра жнівеньскія падзеі і як яго затрымлівалі.

За што збіраюцца судзіць Кудзіна?

Аляксей Кудзін 10 жніўня знаходзіўся на цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, дзе праходзіла несанкцыянаваная акцыя. Спартсмена ў гэты ж дзень затрымалі непадалёк ад месца падзей. Па рашэнні суда ён адбываў арышт у Жодзіна. Як сцвярджаў сам Кудзін, удзел у пратэстах ён не прымаў.

Па крымінальнай справе яму быў прызначаны хатні арышт. Аднак, пасля таго як Кудзін не з’явіўся ў суд, мера стрымання была зменена на заключэнне пад варту.

Знакамітага атлета павінны былі пачаць судзіць па артыкуле 363 "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак" Крымінальнага кодэкса Беларусі. Дадзены артыкул прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама: