МІНСК, 21 сту – Sputnik. Міністэрства эканомікі ўнясе дапрацоўкі ў дзяржаўную праграму інвестыцый з пункту гледжання эфектыўнасці праектаў, пасля чаго яна будзе ўнесена на разгляд кіраўніка дзяржавы, заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў пасля нарады ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, фінансаванне будзе сканцэнтравана на сферах, якія носяць на сённяшні дзень актуальны характар. Пасля чаго прывёў у прыклад медыцыну, транспартную інфраструктуру, энергетыку і меліярацыю.
Міністр запэўніў, што ў інвестыцыйнай праграме будуць адлюстраваны толькі тыя праекты, якія абяцаюць аддачу ў бліжэйшы час і паспрыяюць стварэнню рабочых месцаў і паступленню падаткаў.
"Яна павінна стаць эфектыўнай з пункту гледжання ўкладвання дзяржаўных рэсурсаў", - адзначыў Чарвякоў.
Патэнцыйнае развіццё
Інвестыцыйная праграма ўлады будзе падтрымліваць сацыяльную і інжынерную інфраструктуру з мэтай развіцця чалавечага капіталу і бізнесу.
"Мы працягнем фінансаванне тых аб'ектаў, якія ўжо пачатыя (каля 70%)", - сказаў міністр эканомікі.
Па падліках профільнага ведамства, унутраны валавы прадукт рэспублікі недаатрымлівае каля 12% з-за шэрага бізнесу. Міжнародныя эксперты называюць лічбу ў 18%.
Закранаючы пытанні далейшага развіцця аграэкатурызму, Чарвякоў звярнуў увагу, што гэта патэнцыял, які трэба ўжываць.
"Мы павінны карыстацца нашымі прыроднымі багаццямі і магчымасцю нашых людзей выкарыстоўваць іх і ствараць працоўныя месцы там, дзе не заўсёды можна паставіць буйное прадпрыемства", - рэзюмаваў ён.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка нагадаў аб сваіх падыходах да эканомікі
- Галоўчанка заклікаў Расію аб'яднаць патэнцыялы ў прамысловасці
- Аднавілі згубленае: Лукашэнка ацаніў стан лясной гаспадаркі