МІНСК, 22 сту – Sputnik. У краіне за суткі зарэгістравалі 1 813 пацыентаў з каронавірусам, з бальніц выпісалі 2 087 чалавек, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
Памерлі за мінулыя 24 гадзіны дзевяць чалавек. Суткі таму ў Беларусі статыстыка па захварэлых была крыху менш - 1804 новых пацыентаў.
Усяго ад пачатку пандэміі ў рэспубліцы на "кавід" ужо захварэлі 234 111 чалавек, а ачунялі 218 831 пацыент. Такім чынам, у дадзены момант на лячэнні знаходзяцца больш за 13 тысяч беларусаў.
За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 1 628 пацыентаў.
За мінулыя суткі айчынныя лабараторыі выканалі 18 541 тэст, усяго ад пачатку пандэміі яны правялі 4 мільёна 330 тысяч 509 тэстаў.
Як раней заяўляў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, цяпер назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці захворвання на каронавірус, аднак ад пачатку або з сярэдзіны лютага можа пачацца іх невялікі рост.
У Беларусі яшчэ ў канцы снежня пачалі прышчапляць медыкаў расійскай антыкавіднай вакцынай "Спутник V", хутка пачнуць вакцынаваць педагогаў. Усіх жадаючых пачнуць прышчапляць ў красавіку.
Чытайце таксама:
- Мінскія паліклінікі вывучаюць попыт на вакцынацыю ад каронавіруса
- У Беларусі пачынаецца масавая вакцынацыя медыкаў
- Вакцыны супраць новых штамаў каронавіруса будуць распрацоўваць ў Брытаніі