Дзе можна здаць ПЦР-тэст: спіс месцаў па ўсёй Беларусі

© Sputnik / Алексей Сухоруков / Перайсці ў медыябанкМедыцынская сястра
Медыцынская сястра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паслуга прадастаўляецца для выезду за мяжу. Зрабіць тэст дзеля цікавасці, каб даведацца пра свой статус, пакуль немагчыма.

МІНСК, 12 сту – Sputnik. У Беларусі 18 дзяржаўных устаноў прымаюць ПЦР-тэсты на каронавірус, паведамілі Sputnik ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Нагадаем, дадзены аналіз дазваляе вызначыць, ці заражаны пацыент COVID-19 на момант узяцця мазка.

Па актуальных звестках санслужбы, ПЦР-тэсты праводзяць у наступных установах:

  • Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя;
  • Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі;
  • Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі;
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі;
  • Гарадскі клінічны скурна-венералагічны дыспансер (г. Мінск);
  • Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца (г. Мінск);
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій;
  • Мінская абласная клінічная бальніца;
  • Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі;
  • Пінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі;
  • Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі;
  • Барысаўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі;
  • Салігорскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі;
  • Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя;
  • Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя;
  • Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя;
  • Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя;
  • Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У дадзеных установах можна зрабіць ПЦР-аналіз з мэтай выезду за мяжу. А вось здаць тэст дзеля цікавасці, каб даведацца пра свой статус, пакуль немагчыма.

Цэны за паслугу ва ўстановах адрозніваюцца. Да прыкладу, у Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя выкананне ПЦР-тэсту абыйдзецца ў 45,11 рублёў. У Брэсцкім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя аналіз каштуе 39,50 рублёў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0