Не толькі Масква: Беларусь і Расія аднаўляюць авіязносіны

Раней РФ прымала авіярэйсы з Беларусі толькі праз аэрапорт Дамадзедава, цяпер гэтыя абмежаванні зняты. Галоўная ўмова пералёту - наяўнасць адмоўнага ПЦР-тэсту, вынік якога неабходна будзе загрузіць у спецыяльную праграму.
Sputnik

МІНСК, 27 сту – Sputnik. Грамадзяне Беларусі змогуць лятаць у Расію пры наяўнасці адмоўных тэстаў на каронавірус, адпаведнае распараджэнне апублікавана на афіцыйным прававым інтэрнэт-партале РФ.

Польшча мяняе правілы ўезду для беларусаў

Вынікі ПЦР-даследаванняў неабходна будзе загрузіць у мабільную праграму "Падарожнічаю без COVID-19".

Раней Расія прымала авіярэйсы з Беларусі толькі праз аэрапорт Дамадзедава, цяпер беларусам будуць даступны 20 пунктаў паветранага пропуску РФ.

Распараджэнне будзе дзейнічаць з 1 лютага да 1 сакавіка 2021 года. Аналагічныя меры распаўсюджваюцца і на грамадзян Арменіі.

Праграма "Падарожнічаю без COVID-19" знаходзіць бліжэйшыя медыцынскія ўстановы, у якіх можна здаць аналіз на каронавірус перад падарожжам. У базе дадзеных праграмы - лабараторыі краін ЕўрАзЭС.

Пасля таго, як чалавек здасць ПЦР-тэст, вынікі даследаванняў будуць загружаны ў "Падарожнічаю без COVID-19" у выглядзе QR-кода. Пры перасячэнне мяжы дастаткова будзе толькі прасканаваць гэты код.

Чытайце таксама: