Паліва зноў падаражэла

У папярэдні раз цэны змяняліся крыху больш за тыдзень таму - 21 студзеня. Рост цэн звязваюць з коштам нафты на сусветным рынку.
Sputnik

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Дызельнае паліва і аўтамабільны бензін падаражэлі у Беларусі з 28 студзеня, цэны змяніліся на 1 капейку за літр, паведаміла прэс-служба "Белнафтахіма".

Такім чынам, сёння рознічныя цэны на маторнае паліва склалі:

  • АІ-92-К5-Еўра - 1,72 рублі,
  • АІ-95-К5-Еўра - 1,82 рублі,
  • АІ-98-К5-Еўра - 2,04 рублі,
  • ДТ - 1,82 рублі.

Гэта другое змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе, да гэтага цэннікі на АЗС павялічваліся 21 студзеня. Варта адзначыць, што да першага падаражэння ў гэтым годзе старыя цэны пратрымаліся 85 дзён. Дарэчы, у 2020-м цэны на бензін і дызель мяняліся 16 разоў, у 2019-м - 28 разоў.

У "Белнафтахіме" тыдзень таму падкрэслілі, што ў студзені 2021 года адзначаецца значны рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара за барэль і ўзрасла ў параўнанні з сярэднегадавым узроўнем 2020 года - на 30%.

Тым часам, цэны на паліва ў Беларусі застаюцца на 22 - 51% ніжэй, чым у сумежных еўрапейскіх дзяржавах і вышэй рознічных цэн Расійскай Федэрацыі на 8 - 10%.

Чытайце таксама: