Дзяржкамваенпрам зоймецца вытворчасцю СІА

Арганізацыя, якая займаецца забеспячэннем нацыянальнай бяспекі, падключылася да вытворчасці сродкаў індывідуальнай абароны.
Sputnik

МИНСК, 1 лют – Sputnik. Дзяржкамваенпрам асвойвае новы для сябе кірунак - вытворчасць грамадзянскай прадукцыі, у прыватнасці, сродкаў індывідуальнай абароны, пра гэта распавёў старшыня камітэта Дзмітрый Пантус ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Паводле яго слоў, медыцынскія маскі, створаныя сумесна са спецыялістамі ААТ "Тэхніка сувязі", праходзяць зараз клінічныя выпрабаванні.

"Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ў Рэспублікі Беларусь ёсць афіцыйна сертыфікаваны выраб - маска медыцынская першага і другога тыпу, а таксама сродак індывідуальнай абароны - а менавіта, паўмаска фільтруючая класа FFP3 і FFP2", - растлумачыў Дзмітрый Пантус.

Ён таксама адзначыў, што сертыфікат атрыманы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Мытнага саюза і ЕАЭС.

Чэхія забараніла іншаземцам знаходзіцца на сваёй тэрыторыі

Нагадаем, што ў Беларусі дзейнічае масачны рэжым - ён быў уведзены ў лістападзе мінулага года ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса. Насельніцтву рэкамендавана апранаць ахоўныя маскі пры наведванні крам, кафэ, іншых грамадскіх месцаў, а таксама пры карыстанні грамадскім транспартам. Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне жыхарам рэспублікі трэба будзе выконваць да таго часу, пакуль не пойдзе на спад захворванне на каронавірусную інфекцыю - мяркуецца, што гэта можа працягнуцца да чэрвеня.

Чытайце таксама: