Гурбы да паўметра выраслі ў ЗША: Нью-Йорк на мяжы надзвычайнага становішча

Снегапады абрынуліся на Нью-Йорк і яшчэ 44 акругі ЗША, паралізаваны рух наземнага транспарту і авіярэйсаў, прыпынена вакцынацыя.
Sputnik

МІНСК, 2 лют – Sputnik. Вялікая колькасць ападкаў накрыла амерыканскія гарады. Непагадзь будзе панаваць яшчэ не менш за суткі, паведамляе BBC.

У эпіцэнтры апынуліся Нью-Йорк і Нью-Джэрсі. Там за суткі вышыня выпаўшых ападкаў вырасла да 48 і 43 сантыметраў адпаведна. На вуліцах узніклі заторы. Гарадскія ўлады вось-вось абвесцяць тэрыторыі зонамі бедства. На выпадак увядзення надзвычайных мер будуць закрыты дарогі, прыпынены чыгуначны рух, абвешчана эвакуацыя.

Снегапад суправаджаюць ураганны вецер і мяцеліца. Усяго за дзень у ЗША былі адменены больш чым 1600 авіярэйсаў. З-за снежнай буры прыпынена праца найбуйнейшых аэрапортаў, у тым ліку імя Джона Кэнэдзі.

Часова спынілі і вакцынацыю ад каронавіруса. Улады асабліва асцерагаюцца за пажылых амерыканцаў, якія могуць проста не дайсці з-за ўмоў надвор'я да урачоў. У камяках лёду і снегу безнадзейна захрасаюць аўтамабілі.

Чакаецца, што ападкі будуць працягвацца яшчэ, як мінімум, адзін дзень. Пасля чаго шторм пачне слабець.

Чытайце таксама: