МІНСК, 5 лют – Sputnik. Жорсткасць расійскіх паліцэйскіх несупастаўная з дзеяннямі іх калег у ЗША ці Еўрасаюзе, лічыць міністр замежных спраў РФ.
Расійскі бок ужо перадаў у Брусэль кадры жорсткага абыходжання паліцэйскіх з удзельнікамі вулічных акцый, якія былі зняты ў ЗША і Еўропе, заявіў Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі, якая была арганізавана пасля перамоў з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозэпам Барэлем. Да прыкладу, ёсць кадры, як амерыканскі паліцэйскі пераязджае пратэстуючых, якія ляжаць на зямлі.
"Нічога блізкага не было ў нас. У Расіі паліцэйскія падчас апошніх дэманстрацый шматразоўна былі атакаваныя і не ўжывалі ніякіх спецыяльных сродкаў, уключаючы слёзатачывы газ. Слёзатачывы газ ўжывалі дэманстранты супраць паліцыі", - звярнуў увагу Лаўроў.
Ён таксама дадаў, што напярэдадні размаўляў з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і закрануў сітуацыю вакол Навальнага і пратэстных акцый. У тым ліку Лаўроў пацікавіўся, ці няма нейкай інфармацыі пра тое, дзе і ў якіх умовах утрымліваюцца затрыманыя падчас штурму Капітолія.
"Іх, па некаторых дадзеных, недзе 400 чалавек. Некалькі дзесяткаў з іх абвінавачваюцца ў нападзенні на паліцыю. Згодна з амерыканскімі законамі, гэта ад аднаго да 20 гадоў пазбаўлення волі", - адзначыў Лаўроў.
Згадаў ён і аб працэсе над трыма асуджанымі ў Іспаніі, якіх прысудзілі да 10 і больш гадоў турмы за арганізацыю рэферэндуму ў Каталоніі. Калі судовыя ўлады Бельгіі і Германіі звярнуліся ў Мадрыд з патрабаваннем адмяніць палітызаванае рашэнне, іспанскія ўлады адказалі, што прымаюць рашэнні па сваіх законах.
Справа Навальнага
Што да сітуацыі вакол Аляксея Навальнага і магчымых санкцый з-за яго арышту, то кіраўнік МЗС РФ нагадаў, што для Расіі ЕС даўно з'яўляецца ненадзейным партнёрам. І да пытання ўвядзення любых абмежаванняў у Маскве ставяцца як да ўнутрана справы Еўрапейскага саюза.
"Мы сваё жыццё выбудоўваем зыходзячы з таго, што Еўрасаюз з'яўляецца ненадзейным партнёрам, па меншай меры, на дадзеным этапе. Спадзяюся, што стратэгічны агляд, які прыйдзе, усё ж такі зверне ўвагу на карэнныя інтарэсы Еўрасаюза ў сваім найбліжэйшым суседстве", - сказаў Лаўроў .
І дадаў, што ў Еўропе пачынаюць прыслухоўвацца, але ёсць пазіцыя Берліна, дзе з самога пачатку ўсё вырашылі па гэтым пытанні і аб'явілі ўсім.
"Улічваючы прынцып салідарнасці ў ЕС, я не здзіўляюся гэтай пазіцыі. Але я ўпэўнены, што недарэчнасць такога падыходу, недарэчнасць такой пазіцыі выдатна разумее большасць палітыкаў у Еўропе. Гэта відавочная рэч", - падкрэсліў ён.
Нагадаем, Навальнага шпіталізавалі ў Омску 20 жніўня пасля таго, як яму стала дрэнна ў самалёце. Па выніках абследаванняў лекары дыягнаставалі ў апазіцыйнага палітыка парушэнне абмену рэчываў, якое выклікала рэзкае змяненне цукру ў крыві. Ядаў ў крыві і мачы Навальнага, па дадзеных омскіх лекараў, не было. Пазней Навальнага перавезлі на самалёце ў Германію, дзе ён прайшоў курс рэабілітацыі.
У студзені ён вырашыў вярнуцца ў Расію і быў затрыманы ў аэрапорце. Сіманаўскі суд Масквы ў аўторак пастанавіў адмяніць Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін па справе кампаніі "Іў Рашэ". Блогеру замянілі яго на 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму.
Чытайце таксама:
- Магчымыя санкцыі з-за Навальнага пракаменціравалі ў МЗС РФ
- Лукашэнка пра бліцкрыг у Беларусі і Расіі і "нямецкім пратэстуне"
- Нарышкін: Захад на Беларусі адточвае метады "разгойдвання" Расіі