МІНСК, 8 лют – Sputnik. Мабільная праграма "Падарожнічаю без COVID-19" для свабоднага і бяспечнага перамяшчэння ў ЕАЭС ва ўмовах пандэміі каронавіруса, з'явілася ў крамах прыкладанняў AppStore і Google Play.
"Прыкладанне дазваляе знаходзіць лабараторыі побач з вамі для здачы аналізаў на COVID-19 перад падарожжам паміж краінамі ЕўрАзЭС. Пры перасячэнні мяжы пакажыце QR-код з вынікам аналізу кантралёру", - гаворыцца ў апісанні праграмы.
Пасля ўстаноўкі праграмы на смартфон трэба дазволіць доступ да дадзеных геалакацыі. Такім чынам, можна будзе ўбачыць, дзе знаходзяцца лабараторыі для тэставання на каронавірус.
Праграма таксама папросіць адсканіраваць пашпарт, выбраць кропку адпраўлення і краіну прыбыцця, акрамя гэтага трэба абраць лабараторыю, дзе будзе зроблены тэст, і запісацца анлайн на яго праходжанне.
У лабараторыі карыстальніку прапануюць падпісаць згоду на правядзенне даследавання і атрыманне выніку ў мабільным прыкладанні.
"На згодзе прысутнічае QR-код, адсканіруйце яго праз праграму. Чакайце вынікаў даследавання. Вынікі даследавання паступяць у мабільнае прыкладанне ў фармаце QR-кода. Прад'явіце яго па патрабаванні кантралюючых органаў падчас паездкі", - тлумачыцца ў прэзентацыі праграмы.
Чытайце таксама:
- Беларусь і Расія аднаўляюць сёння чыгуначныя зносіны
- Беларусаў пусцяць на цягнікі ў Расію толькі з ПЦР-тэстам
- Расія аднаўляе пасажырскія чыгуначныя перавозкі з Беларуссю