ЗША хочуць вярнуцца ў Савет па правах чалавека пры ААН

Амерыканскія ўлады заявілі пра намер аднавіць статус назіральніка ў Савеце ААН па правах чалавека.
Sputnik

МІНСК, 8 лют – Sputnik. Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен рыхтуецца абвясціць аб вяртанні Штатаў на ролю назіральніка ў СПЧ.

ЗША пакінулі Савет па правах чалавека ААН у 2018 годзе з-за супярэчнасцей у Ізраілі, а дакладней спрэчцы аб Галанскіх вышынях. Цяпер Вашынгтон хоча вярнуцца і рэфармаваць арганізацыю, пішуць РІА Навіны са спасылкай на Assosiated Press.

Блінкен ужо заявіў, што лічыць СПЧ важнай пляцоўкай для барацьбы з "тыраніяй і несправядлівасцю". Паводле яго слоў, ЗША разлічваюць сваёй прысутнасцю спрыяць рэалізацыі гэтага патэнцыялу.

Самыя запамінальныя фотакадры інаўгурацыі Байдэна

Раней ЗША адмаўляліся ўдзельнічаць у міжнароднай арганізацыі з-за сяброўства Кубы, Венесуэлы і Кітая. Як будзе вырашацца гэтае пытанне, пакуль не паведамляецца.

Сістэмны расізм, празмерныя сілы паліцыі, абыходжанне з мігрантамі - вось няпоўны пералік пытанняў, які закранае Савет па правах чалавека ААН.

Як менавіта будуць вырашацца гэтыя і іншыя сусветныя праблемы, не ў апошнюю чаргу будзе залежаць і ад ЗША. Пакуль у якасці назіральніка, але Вашынгтон мае намер стаць паўнапраўным членам СПЧ, а затым ажыццявіць рэформу арганізацыі.

Чытайце таксама: