12:58 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Дыпламаты абмеркавалі шырокі спектр праблем: ад каронавіруса да нармалізацыі двухбаковых адносін ва ўсіх сферах.

МІНСК, 5 лют – Sputnik. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Расіі і ЗША Сяргей Лаўроў і Энтані Блінкен напярэдадні правялі першую тэлефонную размову, паведамілі ў прэс-службе МЗС РФ.

"Павіншаваўшы субяседніка з уступленнем на пасаду, міністр (Лаўроў – Sputnik) выказаў гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу па шырокаму спектру тэм", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнікі ведамстваў віталі падаўжэнне да 2026 года Дамовы аб абмежаванні стратэгічных узбраенняў, так як гэта будзе спрыяць умацаванню міжнароднай бяспекі і стратэгічнай стабільнасці ў свеце.

Дыпламаты абмеркавалі, у прыватнасці, працу па мірным урэгуляванні ў Лівіі і Сірыі, а таксама сітуацыю на Украіне.

"Лаўроў нагадаў дзяржсакратару аб раней вылучаных Масквой прапановах аб прыняцці сумесных расійска-амерыканскіх заяў аб недапушчальнасці ядзернай вайны і аб неўмяшанні ва ўнутраныя справы адзін аднаго", - сказалі ў МЗС.

Расійскі міністр пацвердзіў, што РФ адкрыта для працы па нармалізацыі комплексу двухбаковых адносін Расіі і ЗША. Ён таксама адзначыў, што Масква гатова да ліквідацыі ўсіх складанасцяў, якія назапасіліся ў дыпламатычных адносінах паміж краінамі.

Лаўроў і Блінкен абмеркавалі і барацьбу з каронавірусам, выказаўшы адзінае меркаванне, што Расія і ЗША павінны наладзіць ўзаемадзеянне ў гэтай сферы, у тым ліку супрацоўніцтва ў распрацоўцы і ўдасканаленні вакцын.

Чытайце таксама:

Тэги:
ЗША, Расія, Сяргей Лаўроў, МЗС РФ

Галоўныя тэмы