ФПБ накіравала ў Савет Еўрасаюза калектыўны ліст супраць санкцый

Раней беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка назваў еўрапейскія санкцыі прыкладам непрыкрытага ціску на краіну.
Sputnik

МІНСК, 9 лют – Sputnik. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіравала ў Савет Еўрапейскага саюза калектыўны ліст супраць санкцый, сабрана ўжо больш за 1,13 млн подпісаў, паведамілі ў ФБП.

Еўрасаюз публікаваў санкцыйныя спісы па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня.

"Гэта з'яўляецца салідарным пратэстам працоўных супраць незаконных і неабгрунтаваных мер, прынятых Еўрасаюзам у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў", - заявілі ў ФПБ.

Там таксама адзначылі, што расцэньваюць санкцыйныя дзеянні ЕС як незаконныя.

"Прадпрыемствы, якія трапілі ў санкцыйны спісак, (...) не парушаюць нормаў нацыянальнага і міжнароднага права, не нясуць пагрозы рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці і бяспекі", - падкрэслілі ў федэрацыі.

"Пытанне - дзеля чаго?" Бізнесмен аб стварэнні прафсаюзаў і пагрозе ліквідацыі

І дадалі, што ў Еўрапейскім саюзе адмаўляюцца прызнаваць, што ў першую чаргу ад санкцый пакутуюць радавыя працаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

"Сёння мы ведаем, што ўжо з-за дзеянняў чыноўнікаў ЕС больш за 300 работнікаў санаторыя "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі засталіся без стабільнага даходу. Аднак гэты факт прадстаўнікамі ЕС таксама наўмысна замоўчваецца", - падкрэслілі ў ФПБ.

Акрамя гэтага, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіравала ў прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза запыт аб прадастаўленні пацвярджэння дадзенай інфармацыі.

Чытайце таксама: