МІНСК, 10 лют – Sputnik. Польская пракуратура разглядае запыт аб выдачы Беларусі заснавальніка Telegram-канала NEXTA Сцяпана Пуцілы і былога галоўнага рэдактара Telegram-канала Рамана Пратасевіча, паведамілі РІА Навіны.
У нядзелю, 7 лютага, начальнік міжнародна-прававога аддзела Следчага камітэта РБ Міхаіл Вавула заявіў, што Беларусь накіравала ў Польшчу дакументы аб экстрадыцыі Пуцілы і Пратасевіча і будзе дамагацца іх выдачы.
"Дакументы, якія датычацца запыту ўладаў Беларусі аб выдачы двух беларускіх грамадзян, перададзены ў адпаведную пракуратуру ў мэтах правядзення дзеянняў у адпаведнасці з палажэннямі пагаднення паміж Польскай рэспублікай і Рэспублікай Беларусь аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах ад 26 кастрычнiка 1994 года. Справа знаходзіцца на разглядзе", - цытуе прэс-службу Генпракуратуры Польшчы РІА Навіны.
Справа Пуцілы і Пратасевіча
У кастрычніку 2020 году суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйны канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі. У лістападзе КДБ Беларусі ўнёс у спісак асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму, Пуцілу і Пратасевіча.
У дачыненні да адміністратараў Telegram-канала ўзбуджана крымінальная справа па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса - па ч.3 арт.130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розніцы" (санкцыя прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі), па арт. 293 "Масавыя беспарадкі"(да 3 гадоў пазбаўлення волі), па арт.342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (да 2 гадоў пазбаўлення волі).
Чытайце таксама:
- Беларусь "пераасэнсуе" заканадаўства з улікам пратэстаў - генпракурор
Беларусь запатрабавала ад Польшчы выдаць адміністратараў Telegram-каналаў
Credit Suisse абверг інфармацыю аб рахунках Віктара Лукашэнкі