МІНСК, 13 лют – Sputnik. У канцы сакавіка ў Беларусі плануюць пачаць сумесную вытворчасць расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V", паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
"У канцы сакавіка мы плануем масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці разам з нашымі расійскімі калегамі. Тады мы ўжо пачнем прывіваць усе катэгорыі насельніцтва (тых, хто выявіць жаданне і ў каго не будзе супрацьпаказанняў)", - адзначыў ён.
Як распавёў міністр, 9 лютага ў краіну паступілі 40 тысяч доз прэпарата "Спутник V".
"У першых чыслах сакавіка чакаем яшчэ 100 тысяч доз расійскай вакцыны, пасля чаго пачнём прышчапляць і іншых асоб з групы рызыкі: работнікаў гандлю, педагогаў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, усіх тых, у каго шмат кантактаў з людзьмі", - падкрэсліў міністр.
"Спутник V" у Беларусі
Усяго плануецца прышчапіць ад каронавіруснай інфекцыі больш за 5,5 мільёнаў чалавек - гэта больш за палову насельніцтва краіны, што і патрабуецца для дасягнення калектыўнага імунітэту.
Чытайце таксама:
- Расія і Кітай дапамогуць Беларусі з вакцынай ад каронавіруса
- У пошуках каронавіруса: эксперты СААЗ не могуць знайсці крыніцу інфекцыі
- Вакцынацыя урачоў Беларусі ад COVID завяршаецца