СААЗ назвала найбольш верагодную прычыну ўзнікнення COVID

У арганізацыі адзначылі вялікую верагоднасць распаўсюджвання каронавіруса з дапамогай кажаноў, а штучнае ўзнікненне SARS-CoV-2 ставяць пад сумненне.
Sputnik

МІНСК, 15 лют – Sputnik. Каронавірус з самага пачатку мог распаўсюдзіцца кажанамі, лічыць член міжнароднай групы спецыялістаў СААЗ доктар Пітэр Дасзак.

На яго думку, на гэты шлях перадачы віруса трэба пільней звярнуць увагу.

У інтэрв'ю The New York Times Дасзак адзначыў, што ад кажаноў інфекцыя магла трапіць на ферму з жывёламі, дзе ёй маглі заразіцца супрацоўнікі або тхары, барсукі, янотападобныя сабакі, што жылі там. А ўжо пасля вірус пракраўся на рынак ва Ухань.

Але адзначаецца, што спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя не атрымалі доступ да асабістых дадзеных некаторых пацыентаў з-за палітыкі прыватнасці ў Кітаі. Акрамя таго, некаторыя перахварэлі COVID-19 і зусім адмовіліся сустракацца з прадстаўнікамі СААЗ.

Эксперты СААЗ ва Ухань

Зараз у Кітаі знаходзіцца міжнародная група экспертаў СААЗ, якая высвятляе паходжанне COVID-19. Спецыялісты ва Ухань пачалі працаваць 29 студзеня.

Еўрасаюз ухваліў памер трат на "новае пакаленне" - 672 млрд еўра

Яны наведалі Уханьскі інстытут вірусалогіі, лабараторыю, з якой былі звязаны версіі аб уцечцы адтуль віруса і стварэнні яго там.

Эксперты таксама пабывалі ў адной з бальніц, на рынку морапрадуктаў і ў цэнтры па кантролі захворванняў.

У СААЗ сумняваюцца ў тым, што SARS-CoV-2 наўпрост ад кажаноў трапіў на рынак. Спецыялісты мяркуюць, што быў той самы прамежкавы пераносчык, а перадача віруса да чалавека з лабараторыі малаверагодна.

Нагадаем, у пачатку студзеня афіцыйны Пекін адмовіў спецыялістам СААЗ у візіце. Пазней стала вядома, што такія дзеянні былі выкліканыя спецыфічнымі фармальнасцямі, дзеючымі падчас пандэміі ў Кітаі.

Першыя выпадкі каронавіруса

Успышку каронавіруса зафіксавалі ва Ухань ў канцы 2019 года. Кітайскія медыкі ўстанавілі ўзбуджальніка новага захворвання ў студзені 2020-га і далі яму назву 2019-nCoV. Неўзабаве ад хваробы памёр першы хворы, затым стала вядома аб выяўленні гэтай інфекцыі ў Тайландзе.

У сакавіку 2020 года, калі вірус трапіў у большасць краін свету, Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала яго распаўсюджванне пандэміяй.

На сёння ў свеце заразіліся звыш 107 мільёнаў чалавек, каля 2,4 мільёна памерлі.

Чытайце таксама: