ЕАБР выдасць Мінскэнерга крэдыт у памеры 101,2 млн еўра

Сродкі прызначаны для будаўніцтва пікава-рэзервовай энергакрыніцы магутнасцю 300 МВт на сталічнай ЦЭЦ-5.
Sputnik

МІНСК, 16 лют – Sputnik. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) і РУП "Мінскэнерга" падпісалі дагавор на адкрыццё доўгатэрміновай крэдытнай лініі на 101,2 млн еўра, паведамілі на сайце прадпрыемства.

Грошы пойдуць на будаўніцтва пікава-рэзервовага энергаблока магутнасцю 300 МВт на ЦЭЦ-5. Энергаблок забяспечыць баланс энергасістэмы ў перыяды максімальнага і мінімальнага спажывання электраэнергіі. Акрамя таго, дзякуючы рэзерву магутнасці будзе забяспечана бесперабойнае электразабеспячэнне насельніцтва.

"Банк ганарыцца ўдзелам у развіцці і падтрыманні надзейнасці энергасістэмы Беларусі. Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з міжнароднымі экалагічнымі і сацыяльнымі стандартамі", - заявіў старшыня праўлення ЕАБР Мікалай Падгузаў.

Для фінансавання праекта ЕАБР прыцягнуў цэлевы крэдыт у кансорцыума вядучых германскіх банкаў, KFW IPEX Bank і Landesbank Hessen Thuringen Girozentrale. Крэдытаванне забяспечана страхоўкай шведскага экспартна-крэдытнага агенцтва (EKN).

ЕАБР выдасць Мінскэнерга крэдыт у памеры 101,2 млн еўра

Еўразійскі банк развіцця ўдзельнічаў у фінансаванні 36 праектаў у рэспубліцы ў сферы транспартнай і камунальнай інфраструктуры, электраэнергетыкі, прамысловасці, а таксама ў фінансавым сектары і інфармацыйных тэхналогіях. Сярод іх: будаўніцтва Полацкай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна - амаль 80 млн долараў. Таксама банк выдаваў крэдыты на падтрымку буйных прадпрыемстваў краіны. Напрыклад, вылучыў звыш 424 млн долараў на інвестпраграму ААТ "Беларускалій" і больш за 58 млн долараў на вытворчасць тэхнікі "БелАЗа".

Чытайце таксама: