17:51 02 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.52
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (88)
31 0 0

У канцы снежня мінулага года Беларусь атрымала першы транш расійскага дзяржкрэдыту на суму ў паўмільярда долараў.

МІНСК, 3 лют – Sputnik. Беларусь плануе атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў 500 мільёнаў доляраў на працягу паўгода, паведаміў міністр фінансаў краіны Юрый Селіверстаў.

Першы транш у памеры паўмільярда долараў Беларусь атрымала 30 снежня. Сума была пералічана ў расійскіх рублях.

"У цэлым вызначана, што ён (другі транш дзяржаўнага крэдыту РФ - Sputnik) прыйдзе ў гэтым годзе. Пакуль планава настройваемся на яго атрыманне ў першым паўгоддзі", - заявіў кіраўнік Мінфіна Беларусі.

Расійскі крэдыт

Урады дзвюх краін падпісалі пагадненне аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту 21 снежня 2020 года. Памер пазыкі - адзін мільярд долараў. Згодна з падпісаным дакументам, адзін транш быў пералічаны ў 2020 годзе, другі плануецца атрымаць ў 2021-м.

У кастрычніку 2020 года Беларусь таксама атрымала крэдыт памерам паўмільярда долараў са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка паведамляў, што крэдыт быў выдаткаваны на выплату доўгу за расійскі газ і на барацьбу з COVID-19.

Аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага крэдыту ў памеры 1,5 мільярда долараў прэзідэнты дзвюх краін Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся падчас вераснёўскіх перамоў у Сочы.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (88)
Тэги:
Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, Мінфін РБ, Беларусь, Расія, Крэдытаванне

Галоўныя тэмы