Мінск мае намер абмеркаваць з Масквой праўкі ў пагадненне па пастаўках нафты

Уносіць змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама падпісваць пратакол, упаўнаважаны намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў.
Sputnik

МІНСК, 17 лют – Sputnik. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў упаўнаважаны праводзіць перамовы з Расіяй па праекце правак у міжурадавае пагадненне аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада, апублікаванай на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Яму дазволена ўносіць змены, "не маючыя прынцыповага характару", а таксама падпісваць дадзены пратакол пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Сутнасць магчымых змяненняў не ўдакладняецца.

Беларуская "дачка" расійскай Транснафты можа прыпыніць дзейнасць

Само міжурадавае пагадненне тычыцца ўзгаднення Беларуссю і Расіяй індыкатыўных балансаў пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў, вызначэння тарыфаў па транспарціроўцы нафты. Яно ўжываецца са студзеня 2007 года, змены ў дакумент ўносіліся неаднаразова, апошнія - у 2018 годзе.

Нагадаем, што ў канцы студзеня 2021 года ўрадам Расіі быў зацверджаны праект пагаднення з Беларуссю аб перавозцы і перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты. Індыкатыўныя паказчыкі аб'ёму перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў у бягучым годзе могуць скласці звыш 1,5 мільёна тон.

Чытайце таксама: