Стала вядома, колькі беларусаў змогуць мець квоты на навучанне ў Расіі

Сумарная колькасць замежнікаў, якія ў гэтым годзе змогуць паступіць і бясплатна навучацца ў расійскіх ВНУ, павялічыцца на 3 тысячы чалавек у параўнанні з мінулым годам.
Sputnik

МІНСК, 17 лют – Sputnik. Сямсот беларускіх абітурыентаў змогуць атрымаць квоту на бясплатную адукацыю ў Расіі ў 2021 годзе, распавёў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Эдуард Крусткалн у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

"Гэта ў 10 разоў больш, чым два гады таму (у 2019-м квоты атрымалі 73 беларусы, у 2020-м - 230 - Sputnik). У 2021-м агульная колькасць квот (для ўсіх замежных грамадзян - Sputnik) павялічыцца з 15 да 18 тысяч", - удакладніў суразмоўца.

Тэндэнцыя такая, што колькасць квот ідзе ў бок павелічэння. Праз год іх колькасць складзе 23 тысячы, праз два - 30 тысяч", - растлумачыў Крусткалн.

Магчымасці навучання ў расійскіх ВНУ для беларусаў у 2021 годзе

На першым этапе адбору кандыдатам трэба запоўніць анкету, адсканіраваць пашпарт і даслаць дакумент аб адукацыі (атэстат або дыплом). Далей ўлічваюцца індывідуальныя дасягненні кандыдата - перамогі ў алімпіядах і іншае. Для бакалаўрыята і спэцыялітэта ў гэтым годзе прадугледжана новаўвядзенне - тэставанне: трэба здаць два ўступныя прадметы на будучую спецыяльнасць. Пасля гэтага, зыходзячы з сумы балаў, выводзіцца агульная адзнака, якая канкуруе з астатнімі.

Адправіць дакумент на суперсэрвіс Рассупрацоўніцтва можна да 20 лютага.

"Колькасць жадаючых атрымаць квоты заўсёды перавышае колькасць саміх квот. У гэтым годзе чакаем перавышэнне ў два-тры разы", - падзяліўся назіраннямі кіраўнік прадстаўніцтва.

Самыя папулярныя ВНУ Расіі для беларусаў

Што тычыцца працэдуры адбору, кандыдаты маюць права выбраць да шасці ўніверсітэтаў, у адным з якіх будуць вучыцца: два - у Маскве, два - у Санкт-Пецярбургу, яшчэ два - у астатніх рэгіёнах Расіі.

Пасол РФ прапанаваў адкрыць пункты для здачы АДЭ ў Беларусі

"Адзіная ўмова - іх трэба будзе ранжыраваць на прыярытэтнай аснове", - падкрэсліў кансультант прадстаўніцтва Андранік Аусепян.

Паводле яго слоў, часцей за ўсё беларусы аддаюць перавагу гуманітарным спецыяльнасцям. Больш за ўсё сярод нашых суайчыннікаў папулярны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, на другім месцы - Вышэйшая школа эканомікі, на трэцім - Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут.

Нагадаем, беларусы маюць магчымасць паступіць па квоце ў расійскія ВНУ з 2013 года. У першыя гады колькасць квот складала некалькі дзясяткаў. На дадзены момант у Расіі за бюджэтны кошт вучыцца больш за 300 тысяч студэнтаў з больш чым 170 краін свету. З іх больш 3700 - з Беларусі.

Што дае квота?

Квота - гэта магчымасць бясплатна навучацца ў любым расійскім ВНУ, яна дае таксама стыпендыю, месца ў інтэрнаце і зніжку на карыстанне грамадскім транспартам.

Чытайце таксама: