МІНСК, 18 лют – Sputnik. Экспарт адукацыйных паслуг Беларусі ў 2020 годзе склаў 82 мільёны долараў, паведаміў журналістам у сераду міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Мінулы год, па словах кіраўніка ведамства, быў няпросты, пандэмія адбілася на арганізацыі адукацыйнага працэсу.
"Але трэба аддаць належнае, што наша сістэма адукацыі справілася. Мы стварылі ўласную дыстанцыйную платформу, дзе можна вучыцца анлайн. Так, яна яшчэ не дасканалая, але вопыт, які настаўнікі-практыкі заклалі ў гэтую платформу, сёння запатрабаваны", - заявіў ён.
Карпенка падкрэсліў, што беларускія ВНУ выкарыстоўвалі дыстанцыйную форму навучання ў асноўным для замежных грамадзян. Дзякуючы гэтаму экспарт адукацыйных паслуг вырас на 1% у параўнанні з мінулым годам і склаў 82 мільёны долараў.
"Гэта добры паказчык. У нас навучалася больш за 26 тысяч замежных студэнтаў з 109 краін", - канстатаваў кіраўнік міністэрства адукацыі РБ.
Паводле яго слоў, у 2020-м стаўка ў сферы адукацыі была зроблена на развіццё асобаснага патэнцыялу, выбудоўванне сістэмы пад патрэбы эканомікі, падрыхтоўку адпаведных кадраў.
"Для Беларусі, дзе няма вялікіх прыродных запасаў, сваіх вуглевадародаў, будучыя спецыялісты - найважнейшы фактар для эканамічнага росту", - адзначыў Карпенка.
Ён таксама дадаў, што цяпер адукацыйнае ведамства пачынае працаваць над канцэпцыяй развіцця сістэмы адукацыі да 2035 года, у яе аснову будуць пакладзены даручэнні кіраўніка дзяржавы, пра якія было заяўлена на Усебеларускім народным сходзе.
Чытайце таксама:
- Мінадукацыі перагледзіць лічбы прыёму абітурыентаў ў 2021 годзе
- Стала вядома, колькі беларусаў змогуць мець квоты на навучанне ў Расіі
- Паступіць у ВНУ Расіі стала лягчэй у 5 разоў: што такое суперсэрвіс для замежнікаў?