Пасля "сексісцкага" скандалу ў Японіі абралі новага кіраўніка камітэта АГ

Ранейшы старшыня камітэта, які займаў гэты пост на працягу сямі гадоў, на мінулым тыдні падаў у адстаўку з-за свайго "непрыстойнага" выказвання.
Sputnik

МІНСК, 18 лют – Sputnik. Былая міністр Японіі па справах Алімпіяды Сэйко Хасімота стане кіраўніком арганізацыйнага камітэта Алімпійскіх гульняў у Токіо, паведамілі ў праўленні камітэта.

Кандыдатура Хасімота была адзінай - камісія па адборы кандыдата на пост, які вызваліўся, разглядала толькі яе.

Што адбылося?

У пачатку лютага ў Алімпійскіх кругах здарыўся скандал: зараз ужо былога кіраўніка аргкамітэта Ёсіро Мары абвінавацілі ў сексізме.

Мары заявіў, што пасяджэнні з удзелам вялікай колькасці жанчын доўжацца у два разы даўжэй. Кіраўнік аргкамітэта выказаў меркаванне, што жанчыны вельмі доўга выступаюць. На яго думку, гэта звязана з канкурэнцыяй паміж імі, бо кожная хоча "уставіць слова". Таму неабходна ўвесці абмежаванні па таймінгу на падобных пасяджэннях, інакш ім "не будзе канца".

Словы экс-кіраўніка аргкамітэта Алімпіяды ў Токіо выклікалі буру крытыкі ў сетцы, карыстальнікі запатрабавалі яго адстаўкі.

Мары публічна папрасіў прабачэння, а праз некалькі дзён заявіў, што пакідае пасаду. Ён паўторна прынёс прабачэнні і назваў сваё выказванне "непрыстойным".

Хто такая Сэйко Хасімота?

Сэйко Хасімота - прафесійная канькабежка і велагоншчыца ў мінулым, удзельнічала ў сямі Алімпійскіх гульнях. На Алімпіядзе-1992 заваявала бронзу ў канькабежным спорце. Хасімота была намеснікам міністра замежных спраў Японіі ў 2008 годзе, цяпер яна - член Палаты саветнікаў краіны. Да таго, як жанчыну прызначылі кіраўніком аргкамітэта, Хасімота на працягу двух гадоў была міністрам Японіі па справах Алімпіяды.

Алімпійскія гульні ў Токіо

Міністр спорту Расіі прапанаваў атлетам з СНД дапамогу ў вакцынацыі
Алімпіяда ў Японіі была запланавана на 2020 год і павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, але з-за пандэміі каронавіруса была перанесена на лета 2021-га. Як чакаецца, АГ пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня.

Раней кіраўнік МАК Томас Бах заяўляў, што камітэт разглядае розныя сцэнарыі правядзення Гульняў. Ёсць верагоднасць частковага запаўнення трыбун на Алімпійскіх гульнях: на 50% або толькі з гледачамі, якія пражываюць у Японіі. Яшчэ адзін варыянт правядзення АГ - і зусім "за зачыненымі дзвярыма".

Чытайце таксама: