06:16 27 лютага 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

З-за адмены адбору ў баксёраў паўстала шмат пытанняў, у прыватнасці, як будуць размяркоўвацца ліцэнзіі на Алімпіяду ў Токіо.

МІНСК, 16 лют – Sputnik. Еўрапейская баксёрская кваліфікацыя на Алімпійскія гульні ў Токіо адбудзецца 1-10 чэрвеня, але сусветнага адбору не будзе, паведаміў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі бокса Дзяніс Сабалеўскі.

Як патлумачыў Sputnik Сабалеўскі, такое рашэнне прынята ў панядзелак на анлайн-канферэнцыі і стала нечаканасцю для многіх краін.

"53 квоты, якія планавалася разыграць на сусветным турніры алімпійскай кваліфікацыі, будуць размеркаваны паводле рэйтынгу, складзеным Boxing Task Force. Рашэнне спрэчнае, так яны самі склалі рэйтынг на аснове выступленняў у 2017-2021 гадах", - сказаў ён.

Па словах выканаўчага дырэктара, ёсць шмат пытанняў, напрыклад, адзно з іх, як быць з вагавымі катэгорыямі, якія з'явіліся толькі каля паўтара года таму. Адказаў пакуль няма, прызнаецца ён.

Еўрапейскі турнір праходзіў у сакавіку 2020 года ў Лондане без гледачоў, але быў спынены з-за небяспекі заражэння атлетаў каронавірусам. Арганізатары спаборніцтваў тады паабяцалі, што ўсе вынікі і жараб'ёўка пры пераносе спаборніцтваў на пазнейшыя тэрміны захаваюцца.

Сабалеўскі падкрэсліў, што нягледзячы ні на што, беларусы паспрабуюць заваяваць ад чатырох да шасці пуцёвак на Алімпіяду і абавязкова адну ў жаночым боксе.

"Мы актыўна развіваем жаночы бокс, заваёва ліцэнзій - важны этап у яго папулярызацыі", - дадаў ён.

Алімпійскія гульні ў Токіо

Алімпіяда ў Японіі павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020-га, але з-за пандэміі каронавіруса была перанесена. Плануецца, што Гульні пройдуць у бягучым годзе з 23 ліпеня па 8 жніўня.

Раней кіраўнік МАК Томас Бах заяўляў, што камітэт разглядае розныя сцэнарыі правядзення мерапрыемства. Ёсць верагоднасць частковага запаўнення трыбун на Алімпійскіх гульнях: на 50% або толькі з гледачамі, якія пражываюць у Японіі. Яшчэ адзін варыянт правядзення - і зусім "за зачыненымі дзвярыма".

Чытайце таксама:

Тэги:
Токіо, Алімпіяда, бокс

Галоўныя тэмы