МІНСК, 19 лют – Sputnik. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца ў Сочы, заявілі ў прэс-службе Крамля.
"22 лютага ў Сочы адбудуцца перамовы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, які будзе знаходзіцца ў Расіі з рабочым візітам", - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнікі дзяржаў, адзначаецца ў паведамленні, абмяркуюць "ключавыя пытанні развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва". У прыватнасці, асаблівую ўвагу плануецца надаць буйным сумесным праектам у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай галінах, а таксама далейшаму прасоўванню інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы.
Лукашэнка, як праінфармавалі ў яго прэс-службе, ужо накіраваўся ў Расію з працоўным візітам.
"Працяглыя перамовы"
Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што "можна чакаць вельмі працяглых перамоваў".
"Парадак дня абсалютна зразумелы: двухбаковыя адносіны, (Лукашэнка) напэўна ёсць, пра што праінфармаваць расійскага прэзідэнта, маецца на ўвазе - толькі што завяршыўся Усебеларускі сход", - падкрэсліў ён.
СМІ на мінулым тыдні пісалі, што бакі абмяркуюць расійскі крэдыт Мінску ў памеры трох мільярдаў долараў. Беларускі лідэр падкрэсліў, што едзе ў Расію не для таго, каб "чагосьці прасіць". У Крамлі, каментуючы гэтую інфармацыю, заявілі, што казаць пра тэмы, якія падымуць кіраўнікі дзяржаў, заўчасна.
Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей таксама на гэтым тыдні агучыў шэраг пытанняў, якія, верагодна, будуць абмеркаваны прэзыдэнтамі. Сярод іх - інтэграцыйныя працэсы ў рамках Саюзнай дзяржавы, не выключыў міністр і абмеркаванні "узаемадзеяння ў фінансава-крэдытнай сферы".
Чытайце таксама:
- Рыхтуецца сустрэча Пуціна і Лукашэнкі - Крэмль
- Галоўнае пытанне - 3 млрд долараў. Што будуць абмяркоўваць Лукашэнка і Пуцін?
- Лукашэнка назваў Пуціна сваім сябрам, а на Зяленскага "не трымае зла"